У Змітра Паліенкі можа быць гангрэна, а турэмны доктар не ведае, як яго лячыць

Лекар Бабруйскай калоніі, не ведае, што адбываецца з нагою палітвязня, рана на якой доўгі час не загойваецца.

«Калі б я ведаў, што гэта, працаваў бы ў шпіталі, а не тут», — так адказаў ён Змітру, падае словы актывіста ягоная сяброўка.

«Мы таксама не ведаем, што з нагой, каб даслаць адмысловыя лекі. Сам кажа, што падобна на гангрэну. Але гэта ўсе недакладна», — піша яна.

Акрамя гэтага, Змітра зноў вярнулі на старую працу па вырабе пальчатак, ад якой у яго абвастраецца алергія ды астма.

Кіраўніцтва калоніі намагаецца абмежаваць кантакты са зняволеным усімі магчымымі спосабамі.

«Камунікацыя з адвакаткай адбываецца праз шкло і трубку. АГК таксама не змаглі трапіць на асабістую размову з палітвязнем. Лісты з большага вымушаны дасылаць замоўнымі. У грошах, як і дагэтуль, абмежаваны. Тэлефанаваць мае права толькі бацьку», — піша сяброўка Змітра.

Змітра Паліенку амаль штомесяц змяшчаюць у штрафны ізалятар за надуманыя парушэнні. Палітвязень мяркуе, што такім чынам адміністрацыя стварае падставы для таго, каб распачаць супраць яго новую крымінальную справу — па арт. 411 (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы).

***

У кастрычніку 2016-га Паліенку асудзілі на 2 гады зняволення з адтэрміноўкаю за нібыта напад на міліцыянта падчас роварнага прабегу «Крытычная маса», які прайшоў у Мінску. Увесну летась Паліенку зноў арыштавалі: суд скасаваў адтэрміноўку і адправіў Паліенку адбываць рэшту тэрміну ў Бабруйскую калонію.

Міжнародная праваабарончая арганізацыя Amnesty International прызнала Паліенку вязнем сумлення.

Мінскія анархісты неаднаразова праводзілі акцыі ў падтрымку Паліенкі [1] [2] [3] [4]

Крыніца: http://novychas.by/hramadstva/u-zmitra-palienki-moza-byc-hanhrena-a-turemny-dok

Один комментарий к “У Змітра Паліенкі можа быць гангрэна, а турэмны доктар не ведае, як яго лячыць

  1. Iзноў актывiст. Чаму так?! Самае цiкавае, што калi, яго асудзiлi ён быў анархicтам, а зараз атрымлiваецца што актывiст. Гэта з якой такой нагоды здарылася? Не зразумела, гэта Белсат, як першая крынiца гэтай навiны нясе адказнасць за такi ярлык, альбо сяброўка Палiенка, якая i даслала навiну да Белсату?

    Адно зразумела, што лiбералы, зацiкаўлены ў тым каб, перафармулёўваць паняццi. Гэта вядома i нават не здзіўляе. Здзіўляе тое, што сябры Змiтра даруюць лiбералам такую недарэчнасць. Гэтага нельга так проста дараваць. Спадзяюся сябры Змiтра ды iншыя анархiсты з цягам часу зразумеюць гэта, i пачнуць уплываць на iнфармацыйныя плынi якiя датычацца непасрэдна анархiстаў.

    Будзьце больш уважлівыя і не паддавайцеся палітыканству, старайцеся ўплываць на ліберальную цэнзуру, шляхам адстойвання сваіх перакананняў. Саманазва мае сэнс.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.

Похожие записи

Начните вводить, то что вы ищите выше и нажмите кнопку Enter для поиска. Нажмите кнопку ESC для отмены.