25-га сакавіка берасцейскія міліцыянты затрымалі 14-гадовага Ваню Стральцова.
Вось што расказвае бацька Вані: «Ехаў, апрануў балаклаву, каб твар не абдзьмухвала і акуляры. У гэтым месцы ён праязджаў са знаёмым разам, спынілі іх. Знаёмы паказаў пашпарт, яго адразу адпусцілі. А дзіцёнка сцягнулі з ровара ў грубай форме».
Падлетку заламалі рукі ды паставілі на калені
«Я падышоў літаральна хвілінаў праз 10. Яны ачапілі дзіцёнка падвойным колам, міліцыянты, каб я да яго наагул не падышоў. І як злачынцу пачалі запіхваць у газель», – абураецца Дзмітрый.
З Ленінскага РАУСу хлопец выйшаў толькі праз 4 гадзіны. Бацькам не змаглі патлумачыць, на якой падставе адбылося брутальнае затрыманне.
Інцыдэнт адбыўся пасля акцыі супраць акумулятарнага заводу на плошчы Леніна.
«У Берасці досыць масава арганізаваныя гэтыя пратэсты. І магчыма няма цярпення, каб іх збіць. Таму ідуць на такія неадэкватныя захады, каб запалохваць людзей», – мяркуе праваабаронца Алег Волчак.
Пасля здарэння з падлеткам 26 мацярок з Берасця і Берасцейскага раёну напісалі зварот да міністра ўнутраных справаў Ігара Шуневіча. Яны просяць даць тлумачэнні ды прававую ацэнку дзеянняў міліцыі. Хаця ўсе мы ведаем, якім чынам міліцыя рэагуе на такія звароты. Ды і сам Шуневіч, што б не адбылося, заўседы пакрывае сваіх падначаленых.
Спадзяемся. гэтыя 26 жанчын, як і ўсе астатнія, хто пацярпеў ад гвалту карнікаў, не спыняцца на пісьмовых зваротах і зразумеюць, што адзіны спосаб перамагчы мянтоўскі беспредел гэта масавы пратэст і справядлівая самаабарона.
Нагадаем, каля 2 гадоў таму, у ліпені 2016 года АМАПавец у Мінску памачыўся на галаву падлетку у аўтазаке. Для таго каб «адмыць» свайго падначаленага, міліцыі нават прыйшлося ўзбудзіць крымінальную справу на непаўнагадовага хлопца.
Крыніца: http://belsat.eu/in-focus/militsyya-nyama-pashpartu-na-kaleni/