У Глыбоцкім раёне міліцыянты зламалі нагу пенсіянеру

Летась у лютым, Іосіф Вышадка ехаў на матаблоку ў суседнюю вёску па хлеб і лекі, яго спынілі міліцыянты на віцебскай машыне. Сказалі – блішчаць вочы, значыць п’яны, паедзеш з намі на экспертызу.

«Я кажу – навошта? Я быў сёння ў бальніцы, здаваў кроў і ўсё такое. Яны не сталі мяне слухаць, сталі запіхваць у машыну. Далі спачатку ў грудзі кулакамі», – узгадвае Іосіф Вышадка.

Ад удару Іосіф пабіўся галавой аб дзверы аўтамабіля, потым, калі яго выцягвалі, пачалі біць па нагах дзвярыма, ад чаго ён атрымаў пералом нагі.
У лякарні ж аказалася, што пенсіянер цвярозы. «Тры разы прадзімаў алкатэстар. Нічога не паказала. Сказалі, прайдзіся па дошачцы. Я прайшоўся. І на гэтым адпусцілі. Але напісалі паперку, сказалі: падпішыся. Я і падпісаў», – распавядае Іосіф.

Падпісаў, бо не бачыў без акуляраў. А паперка аказалася пратаколам, дзе пенсіянер прызнаваў, што нібыта ездзіў на другі бок ад Глыбокага ў піўнуху, напівацца. Зараз у Іосіфа вылічваюць 78 рублёў штомесяц. Нягледзячы на тое, што ён падпісаў пратакол, штраф яму далі максімальны – 50 базавых (1225 рублёў).

Як звычайна бывае ў такіх выпадках, для дзекаў і гвалту міліцыянты абіраюць самых безабаронных, у дадзеным выпадку — пенсіянераў. «Я цяпер іх лічу не абаронцамі, а наадварот» — падсумаваў Іосіф Вышадка ў размове з журналістамі.

Крыніца: http://belsat.eu/in-focus/chamu-militsyyanty-zbivayuts-pensiyanerau/

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие записи

Начните вводить, то что вы ищите выше и нажмите кнопку Enter для поиска. Нажмите кнопку ESC для отмены.