Аркадзь Бабчанка жывы

На сенняшней прэс-канферэнцыі, якую давалі ў Кіеве кіраўнікі СБУ і Нацпаліцыі Аркадзь Бабчанка з’явіўся перад публікай: цэлы і непашкодны, і выбачыўся ва ўсіх за тое, што прымусіў турбавацца і перажываць.

Ён паведаміў, што ягонае забойства была інсцэніроўкай: каля месяца таму стала вядома, што яго «замовілі» і ён мусіў удзельнічаць у аператыўнай гульні.

На брыфінгу галава СБУ паведаміў, што заказ на забойства Бабчанка паступіў ад расейскіх спецслужб: мужчына-арганізатар «атрымаў заданне знайсці людзей, гатовых за ўзнагароджанне ўчыніць рэзанансныя тэракты», пасля чаго яму трэба было знайсці былых удзельнікаў АТА чалавека, які гатовы быў забіць Бабчанка. Аплата за выкананне забойства мусіла скласці 30 000 даляраў.

Па словах СБУшнікаў, інсцэніроўка была патрэбная для таго, каб замацаваць віну арганізатара і знайсці замоўцу забойства.

Выканаўца забойства пагадзіўся ўдзельнічаць у інсцэніроўцы яшчэ да моманта «забойства» і зараз праходзіць па справе сведкам. Арганізатар затрыманы ў Кіеве.

Па матэрыялах СМІ.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие записи

Начните вводить, то что вы ищите выше и нажмите кнопку Enter для поиска. Нажмите кнопку ESC для отмены.