Курапаты: актывісты сарвалі адкрыццё рэстарану

Пятага чэрвеня на 15.00 было запланаванае адкрыццё рэстарану «Паедзем паядзім» у некалькіх дзясятках метраў ад месца масавых растрэлаў. Шэраг грамадзянскіх і апазіцыйных актывістаў заранее абвясцілі, што не дазволяць адкрыцця.

У назначаны час ля рэстарана сабралося каля 20 чалавек, якія не прапускалі машыны з прадуктамі да рэстарану і блакавалі іх на пад’ездзе да брамы,. На асфальце побач яны напісалі «КАБАК НА КОСТКАХ». Адміністрацыя рэстарана і працоўныя спрабавалі канфліктаваць з пратэстоўцамі але гэта нічога не прывяло. Міліцыя не ўмешвалася — за ўвес час супрацьстаяння, якое цягнулася некалькі гадзін, прыйшло толькі два ДПСнікі, якія папрасілі людзей сысці з праезжай часткі і з’ехалі.

 

Актывісты плануюць актыўнае байкатаванне рэстарану.

Нагадаем, у лютым-сакавіку 2017-га на месцы масавых пахаванняў сабраліся будаваць шматпавярховік, што выклікала з’яўленне ў Курапатах пратэстнага лагеру, удзел у якім бралі таксама мясцовыя жыхары і анархісты (https://pramen.io/ru/2017/03/kurapaty-pratsounyya-vyvozyats-budmateryyaly/). У выніку доўгага змагання і неаднаразовых боек з працоўнымі і нанятымі тітушкамі, будоўлю атрымалася спыніць.

Даведка Промня: Урошчышча «Курапаты» — месца пахавання ахвяраў масавых рэпрэсій 1930-1940-х гадоў. Дакуманты, датычныя растрэлаў, па ранейшаму засакрэчаныя КДБ. Колькасць забітых у Курапатах, па розных дадзеных, складае ад 7 да 250 тысяч чалавек.

Па матэрыялах СМІ

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие записи

Начните вводить, то что вы ищите выше и нажмите кнопку Enter для поиска. Нажмите кнопку ESC для отмены.