АМАПавец: «Пикет это вольное изъявление граждан, по которому они призывают свое мнение»

19 ліпеня трох актывістаў (Леаніда Кулакова, Вольгу Нікалайчык, Маю Наумаву), якія пікетавалі рэстаран «Гранд Куршавель», асудзілі да 15 базавых велічынь штрафу за раздачу улётак ля рэстарана «Гранд Кушавель». Рэстаран трапіў пад байкот актывістаў як уласнасць Леаніда Зайдеса, які таксама валодае рэстаранам «Паедзем паядзім» ля месца масавых растрэлаў у Курапатах.

Какмандзір групы АМАПу Зміцер Коржык, які быў сведкам на судзе, на пытанне аб тым, што такое пікет, выдаў вызначэнне, якое вартае таго каб увайсці ў падручнікі па паліталогіі:

«Это вольное изъявление граждан, по которому они призывают свое мнение».

Нажаль, ён не распавёў, чаму «вольное изъявление» должно караться штрафам, равно как и «призвание» своего мнения в стране, где свобода мнений якобы гарантирована Конституцией.

Таксама выклікае пытанне, адкуль менавіта Коржык узяў гэтае вызначэнне. Можа пачуў у адной з тэатральных п’ес, пастаноўку якіх, калі верыць Дзмітрыю Балабе (камандіру мінскага АМАПа) яны наведваюць перыядычна? У любым выпадку, застаецца толькі парадавацца, што вялізарнай уладай і шырокімі паўнамоцтвамі вырашаць, хто есць злачынца а хто не, у нашай краіне надзеленыя менавіта такія высокаадукаваны, разумныя, а галоўнае — сумленныя людзі!

Крыніца: http://spring96.org/be/news/90366

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие записи

Начните вводить, то что вы ищите выше и нажмите кнопку Enter для поиска. Нажмите кнопку ESC для отмены.