У Гомелі ахоўнік рэстарана збіў бяздомную

28 чэрвеня на канале The Belarusian Experimental Field з’явілася відэа, дзе супрацоўнік прывакзальнага рэстарана Burger Master збівае і груба выкідае з памяшкання бяздомную жанчыну, якая нікому не замінала.

Адміністратар рэстарана апраўдваецца перад журналістамі: «Гэта ня наш супрацоўнік, у нас ахоўнікаў няма ўжо месяцы тры. Той тып, які быў у зялёнай цішотцы на відэа, гэта проста звычайны чалавек. Ня ведаю, ці наведнік, ён проста прыйшоў. Я так разумею, што ён знаёмы з той жанчынай, якую ён выцягнуў», — кажа Мікіта Талкачоў, дадаючы, што сам выклікаў міліцыю.

Праўда, на відэа гэта не бачна.

Тым часам у сеціве каментатары ўжо заклікаюць байкатаваць Burger Master, спасылаючыся на тое, шо ў Еўропе такую сець рэстарацыі ўжо б «засудзілі» і крытыкуючы пасіўныя паводзіны астатніх наведвальнікаў.

Крыніца: https://www.svaboda.org/a/29336496.html

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие записи

Начните вводить, то что вы ищите выше и нажмите кнопку Enter для поиска. Нажмите кнопку ESC для отмены.