Зміцер Галко атрымаў 4 гады хіміі

17 ліпеня ў судзе Савецкага раёну быў вынесены прысуд журналісту Зміцеру Галко. Яго абвінавацілі па арт. 364 КК РБ «Гвалт у дачыненні да супрацоўніка міліцыі» пасля інцыдзенту у ягонай кватэры, які адбыўся ў лістападзе 2017. Тады на дні народзінаў непаўнгадаовага сына міліцыянты, якія нібыта «праходзілі міма» уварваліся ў кватэру Галко. Далей, па словах абвінавачання, адбылася бойка, у ходзе якой Галко ударыў міліцыянтаў.

Галко тады з’ехаў ва Украіну але вярнуўся ў красавіку гэтага году — і амаль адразу быў затрыманы.

Прысуд склаў 4 гады абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую установу адкрытага тыпу («хімія»). Галко ўжо адсядзеў 3 месяцы ў СІЗА пад следствам.

Нагадаем, 12 сакавіка 2018 года па артыкуле 364 асуджаны да трох гадоў калоніі Святаслаў Барановіч, які дапамагаў анархістам адбівацца ад шунявак у 37-м тралейбусе.

7 красавіка 2017 года анархіст Зміцер Паліенка, раней асуджаны судом да адтэрміноўкі пакарання па артыкуле 364 (нібыта за напад на міліцыянта на «Крытычнай масе») прысуджаны да 1,5 год пазбаўлення волі.

Па матэрыялах СМІ.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие записи

Начните вводить, то что вы ищите выше и нажмите кнопку Enter для поиска. Нажмите кнопку ESC для отмены.