Міліцыя цісне на сведкаў па справе прафсаюзаў

У судзе Ленінскага раёна г.Мінску зараз ідзе суд па «справе прафсаюзаў»: кіраўніка і бухгалтара незалежнага прафсаюза РЭП (Радыёэлектроннай прамысловасці) абвінавачваюць ва ўхіленні ад сплаты падаткаў: нібыта яны атрымоўвалі замежныя грошы на дзейнасць прафсаюзу.

Амаль усе сведкі па гэтай справе на судзе заявілі, што падчас следства яны зазналі псіхалагічны ціск ад следчых, якія пагражалі ім турмой, канвоем, звальненнем з працы, крымінальнай справай і іншымі жахамі, калі тыя не дадуць паказанні супраць Комліка і Федыніча. Зрэшты, амаль ўсе супрацоўнікі прафсаюза далі такія паказанні ў большай ці менашй ступені. А адна — сакратарка Юлія Юхнавец, увогуле нечакана прызналася што з 2015 года працуе на КДБ.

Каля 8 гадзін раніцы 9 жніўня міліцыя прыйшла да кожнага (!) сведкі «справы прафсаюзаў», якія ў судзе адмовіліся ад сваіх паказанняў, дадзеных следства. Людзей пачалі дастаўляць у пракуратуру.

Ні ў кога не было магчымасці нават выклікаць адваката або звярнуцца за іншай абаронай. Яны паспелі толькі паведаміць пра візіт супрацоўнікаў рэпрэсіўных органаў. Прафсаюзу РЭП вядома як мінімум пра трох затрыманых. Паводле інфармацыі прафсаюзу РЭП, адзін са сведкаў спачатку адмовіўся адчыняць дзверы, на што міліцыя заявіла, што будзе яе ламаць. Дзверы прыйшлося адкрыць.

ЧЫТАЙЦЕ ТАКСАМА: Люди, не сотрудничайте с милицией!
https://mikola.noblogs.org/?p=1332

Раней суд даручыў Генеральнай пракуратуры правесці праверку, ці адбывалаўся ціск на сведкаў падчас следства, пра што яны заявілі падчас судовага паседжання. Як мяркуецца, грунтуючыся на гэтым даручэнні суддзі, сведкі былі дастаўленыя ў Генеральнай пракуратуры.

«Так, людзей сапраўды прэвентыўна прывезлі ў пракуратуру Мінска. Без позваў, без нічога. Проста забралі і павезлі: каго ўчастковы, каго людзі ў цывільным. Паводле маёй інфармацыі ў пракуратуру даставілі трох чалавек — Герасіменка, Есіповіч і Грынцэвіч. Справа ў тым, што яны адмовіліся ад сваіх першапачатковых паказанняў, таму суд пастанавіў, каб пракуратура апытала іх на прадмет, які ціск на іх быў аказаны дазнавальнікамі», — кажа Генадзь Федыніч, кіраўнік РЭП.

ЧЫТАЙЦЕ ТАКСАМА: Психология допроса
https://pramen.io/ru/2017/04/psihologiya-doprosa/

Канешне, гэта нішто іншае як ціск на людзей, якія пасмелі адмовіцца ад сваіх паказанняў. Кідаецца ў вочы, аднак, як цынічна гэты «наезд» быў закамуфляваны пад турботы аб правах грамадзян: мы, нібыта, вас вязем у пракуратуру, каб расследваць абставіны ціску на вас. І так турбуемся пра ціск на вас, што нават гатовыя ламаць вашыя дзверы.

Мусара даюць усім сведкам па палітычных справах выразны сігнал: адмовіцеся ад паказанняў — атрымаеце праблемы.

Якую выснову з гэтага трэба зрабіць? Не даваць паказанняў супраць каго б то ні было, і не баяцца пагрозаў следчага. Быць сумленным, не супрацоўнічаць з ворганамі, а калі ты сведка па палітычнай справе, у цябе есць толькі два адказы: «не памятаю» і «не ведаю». Каб потым не прыйшлося чырванець двойчы — спачатку ў судзе, перад людзьмі на лаве падсудных, якіх ты здаў, а потым — у сябе дома, калі менты прыйдуць адпомсціць табе за адмову ад паказанняў.

Крыніца: http://spring96.org/be/news/90536

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие записи

Начните вводить, то что вы ищите выше и нажмите кнопку Enter для поиска. Нажмите кнопку ESC для отмены.