Чым далей тым веселей: беларускае «правасуддзе» бярэ новыя вяршыні маразма. Зараз прызнаныя экстрэмізмам спалучэнні літараў.
30 жніўня на паседжанні Аршанскага суда былі прызнаныя экстрэмісцкімі надпісы «С.Л.О.Н.» і «A.C.A.B.» на вопртацы футбольнага фаната. Супрацоўнікі карных структур заўважылі іх на шапцы і куртцы 19-гадовага Аляксея Сукорскага падчас матчу чэмпіянату Беларусі ў першай лізе паміж камандамі Воршы і Ліды 9 чэрвеня.
Абрэвіятуры прызнаныя экстрэмісцкімі матэрыяламі «незалежна ад спосабу іх выкарыстаньня».
Суддзя Наталля Байцова грунтавалася на высновах, зробленых кандыдатам гістарычных навук Аляксандрам Дзядзінкіным, які выступаў у якасці эксперта. Ён сцвярджае, што скарачэнні на нашыўках «С.Л.О.Н.» і «A.C.A.B.» накіраваныя на распальваньне варожасьці па сацыяльнай прыкмеце. У прыватнасьці, варожасьці «прадстаўнікоў моладзевых альтэрнатыўных субкультур супраць супрацоўнікаў праваахоўных органаў».
У Дзядзінкіна, нажаль, не хапіла розума перад вынясеннем палітычна матываванага рашэння задумацца над тым, адкуль у прадстаўнікоў моладзевых альтернатыўных субкультур варожасць да «праваахоўных» ворганаў, калі яны насамрэч «ахоўваюць правы» людзей? Прайшло міма яго і такое пытанне: наколькі магчыма з пункту гледжання натуральных правоў чалавека і нават правоў, прапісаных у канстытутцыі, забараняць спалучэнне з чатырох літараў і караць за ягонае выкарыстанне?
Гэтае рашэнне, безумоўна, прасунутае ГУБАЗіКам, таксама выразна кажа аб тым, што мусара выдатна разумеюць стаўленне большасці насельніцтва да сябе і для таго каб абараніцца ад кпінаў і крытыкі вымушаныя на заканадаўчым узроўні забараняць літары на шапках.
Што ж, калі гэтыя абрэвіятуры для вас такія небяспечныя, будзем абавязкова пашыраць іх карыстанне.
Крыніца: https://www.svaboda.org/a/29461926.html
Даведка Промня:
ACAB — All Cops Are Bastard (Усе мянты — вылюдкі). Абрэвіятура упершыню зафіксаваная ў 1970-я годы на сценах турмы ў Ньюкастле, Вялікабрытанія. Папулярызаваная лонданскай Oi!-групай 4Skins у аднайменнай песні.
СЛОН — Смерть Легавым От Ножа. Абрэвіятура наносілася ў якасці татуіроўкі зняволенымі, якія не прызнаюць савецкую міліцэйскую сістэму, з часоў ГУЛАГу.