Праз 20 гадоў у Брэсце не будзе зімы. Пра гэта сведчаць аўтары аналітычнай запіскі «Агракліматычнае занаванне тэрыторыі Беларусі з улікам змянення клімату» (http://climate.ecopartnerstvo.by/sites/default/files/2017-09/%5BRUS%5D%20Agriculture%20Climate%20Change%20Zoning%20in%20Belarus.pdf) арганізацыі ClimaEast. Змены, заўважныя на побытавым узроўні зараз набылі навуковае ацверджанне. Прагноз несуцяшальны: у перыяд да 2039 год павелічэнне сярэднегадавой тэмпературы ў Беларусі складзе 1°С.
ЧЫТАЙЦЕ ТАКСАМА: 35-градусные дни: Как экстремальная жара может распространиться по миру — https://pramen.io/ru/2017/07/35-gradusnye-dni-kak-ekstremalnaya-zhara-mozhet-rasprostranitsya-po-miru/
Праз 20-40 гадоў у Беларусі больш чым на месяц вырасце цёплы перыяд — да 310 дзён. Адпаведна, істотна зменшыцца халодны перыяд. Асабліва гэта будзе адчувацца на поўдні. Істотна зменяцца агракліматычныя зоны. Праз 30 гадоў на поўдні Беларусі пасяўная пачнецца на 20 дзён раней, на поўначы — на 10 дзён. Безумоўна, змены клімату паўплываюць на ўраджаі: будзе большая засушлівасць. Верагодна, узнікнуць праблемы з вадой. Аграрыям ужо цяпер раяць рыхтавацца да працы ў новых умовах. Ім давядзецца змяняць тэхналогіі вырошчвання некаторых культур. Тыя ж сланечнік і кукурузу можна будзе вырошчваць па ўсёй краіне.
ЧЫТАЙЦЕ ТАКСАМА: Температура земли в 2016 году достигла нового рекорда — https://pramen.io/ru/2017/01/temperatura-zemli-v-2016-godu-dostigla-novogo-rekorda/
Крыніца: https://euroradio.fm/navukoucy-pragnazuyuc-zniknenne-zimy-u-bresce