Не паспелі асудзіць абвінавачаных за давядзенне да самагубства Аляксандра Коржыча, як стала вядома аб двух новых смерцях у войску.
Як паведамляе Мінабароны, 5 верасня было знойдзенае цела аднаго з салдатаў тэрміновай службы, Аляксандра Арлова, якому заставалася служыць паўгады.
9 верасня паведамілі аб тым, што ў лясным масіве на Гарадзеншыне быў знойдзены Сяргей Ясюкевіч, 1991 года народжання. Ён таксама скончыў жыццё самагубствам.
ЧЫТАЙЦЕ ТАКСАМА: «Не служил — не мужик»: как живут и умирают в беларуской армии. https://pramen.io/ru/2017/10/ne-sluzhil-ne-muzhik-kak-zhivut-i-umirayut-v-belaruskoj-armii/
У абедзьвух выпадках Мінабароны ўжо паспяшалася заверыць, што «самагубства не звязане з прахаджэннем службы ў войску» а «прадыктаванае асабістымі абставінамі». Аднак стрыечная сястра Ясюкевіча ўжо паведаміла журналістам, што падчас прахаджэння службы брат неаднаразова прасіў пераводзіць грошы на рахункі незнаёмых людзей.
Беларуская армія — іерархічная і бесчалавечная структура, якая не служыць мэтам абароны народа і краіны. Адзіная яе мэта — індактрынацыя моладзі ў сістэмы канфармісцкага грамадства. Гэта адбываецца праз прывучэння маладых і «неапрацаваных» людзей да паслухмянства, пакоры, следванню бязглуздым фармальным і нефармальным суабардынацыям. Гэтак з маладой і незалежнай асобы лепіцца вінцік для Сістэмы, гатовы потым для службы ў сілавых структурах, падпарадкаванню начальству на працы, выкананню ідыёцкіх законаў, прынятых дзяржавай.
Гэты працэс індактрынацыі непазбежна працягне забіраць усё новыя жыцці.