На пряцягу некалькіх месяцаў дзяржава адносна цярпела пратэсты праціўнікаў будаўніцтва акумулятарнага заводу ў Брэсце. Яны збіралі подпісы, звярталіся ў суд, праводзілі даволі смелыя акцыі (https://pramen.io/ru/2018/07/derzkaya-aktsiya-brestchan-v-sude/), адбыўся нават адзін несанкцыянаваны мітынг.
Зараз, відавочна спужаўшыся такой доўгай сацыяльнай мабілізацыі грамадзян, улады вырашылі паставіць кропку ў гэтым «свяце самавыражэння» і перашйшлі да традыцыйнага метаду камунікацыі з народам: праз дубінкі і аўтазакі.
У нядзелю на мітынгу ў цэнтры горада сабралося (https://pramen.io/ru/2018/10/na-pratestah-suprats-akb-u-brestse-zatrymana-12-chalavek/) да 120 чалавек. 12 былі затрыманыя. Учора над імі адбыліся суды. Па выніках:
Мікола Статкевіч — 5 сутак
Віталь Казак — штраф 10 базавых
Уладзімер Казлоўскі — штраф 10 базавых
Уладзімер Мароз — штраф 10 базавых
Рыгор Пагарцаў — штраф 10 базавых
Андрэй Сліж — штраф 10 базавых
Дзмітрый Андрасюк — штраф 40 базавых
Раман Кісляк, Андрэй Вялаў — суд перанесены.
Падчас любых пратэстаў міліцыя імкнецца запужаць самых радыкальных і актыўных. Не дзіва, што і ў гэты раз «пад раздачу» трапілі брэсцкія анархісты. Як паведамляе АЧК, 12 кастрычніка следавацель Янушкевич Дмитрий Сергеевич разам з супрацоўнікам Ленінскага РАУС і двумя ментамі ў цывільным прыехалі на працу анархіста Аляксандра Казлянка і да дому ягонай маці з вобшукам.
Пастанову на вобшук выписаў пракурор Валодьзка А.Ч. Нібыта 9 кастрычніка 2018 Аляксандр Казлянка наляпіў улётку «антыдзяржаўнага зместу» на дзверы дома па вул. Карбышава, 101. Пры вобшуку, вядома, ніякія улёткі і іншыя рэчы мянтоў не цікавілі. Яны канфіскавалі ноўтбук і іншую тэхніку (прытым не толькі Аляксандра а і ягонага брата).
У той жа час па той жа справе адбываўся вобшук у Дзмітрыя Леўчука. Ім абодвум уручылі павесткі на 14 кастрычніка — у якасці сведкаў па адміністрацыйнай справе.
Страх уладаў перад удзелам анархістаў у любым пратэсце тлумачальны: яны на сенняшні момант адзіныя, хто здольны радыкалізаваць пратэст і аспрэчваць права дзяржавы на яго рэгуляванне. Варта лічыць, што пры росце пратэстных настрояў вырасце і ціск на анархістаў.
Крыніцы: https://abc-belarus.org/?p=11912
https://www.svaboda.org/a/29544018.html
upd: Блогерам Пятрухіну і Кабанаву па 5 сутак арышту.