«Таварыш палкоўнік, дазвольце выканаць прысуд» — як берасцейскія менты імітавалі расстрэл анархіста

Мы ўжо пісалі пра тое, як хлопцу па імені Сяргей са Століна вывозілі ў лес і пагражалі пісталетам, прымушаючы «стучаць» на анархістаў: https://pramen.io/ru/2018/02/ya-mogu-prostrelit-tebe-koleno-i-mne-za-eto-nichego-ne-budet/ . Зараз у гэтай гісторыі з’явіліся падрабязнасці.

Хлопец распавёў тэлеканалу Белсат што адбывалася, пасля таго, як яго пасадзілі ў машыну:

– Дзверы заблакавалі. Па тону іх голасу зрабілася ясна, што лепш не супраціўляцца. Той, які назваўся Аляксандрам Мікалаевічам, запытаў: «Ты анархіст?» Я адказаў, што не, не анархіст. «Але ты панк?». Так, кажу, панк. Тады яны сказалі «Не ўключай дурачка» і пачалі распытваць пра анархістаў у Століне, пра ўлёткі, якія з’яўляліся на вуліцах.

У Сяргея адабралі тэлефон, спрабавалі ўвайсці ў сацыяльныя сеткі, а калі не атрымалася, пачалі праглядаць асабістыя фота ў галерэі файлаў і пытацца, хто прысутнічае на фота.

– Яны называлі імёны, я адказваў, што не ведаю такіх людзей і ці належаць яны да руху анархістаў. Працягвалі дапытвацца, я не мог нічога сказаць, бо не ведаў. Тады Аляксандр Мікалаевіч расхінуў куртку, паклаў руку на кабуру і сказаў, што мае паўнамоцтва прастрэліць мне калена і зрабіць так, каб я «прысеў», – узгадвае Сяргей словы сілавікоў.

– Пасля яны сказалі: «Ну ўсё, вязем цябе ў лес» і павезлі. Рукі – на бардачок, без лішніх рухаў. Думаю, па дарозе яны вырашылі мяне папужаць. Той, які быў на заднім сядзенні, патэлефанаваў камусьці і сказаў «Таварыш палкоўнік, дазвольце выканаць прысуд».

Пасля яго вывезлі ў лес, вывелі з машыны, абшукалі і загадалі павольна ісці наперад.

– «Твае апошнія словы», кажуць. А мне няма, што дадаць. Усё выглядала, нібыта міліцыянты (ці хто гэта былі?) пераглядзелі баевікоў пра крутых копаў. Далі запаліць. Зноў запыталі пра столінскіх анархістаў. Не атрымаўшы адказу, развярнулі спіной. Тады я адчуў, як прыставілі дула да спіны. Літаральна секунд дзесяць і ён апусціў дула са словамі «Не хачу я гэтага рабіць».

Відаць менты, пакінуўшы надзею атрымаць інфармацыю аб анархічным руху, які даволі закрыты, вырашылі зладзіць танны спектакль для таго каб перапужаць хлопца і прымусіць стаць інфарматарам. Аднак лічыць, што на такое можа нехта павесціся — па меншай меры наіўна. Хаця. магчыма, міліцыянты судзяць па сабе?

Сам Сяргей звязвае такія пошукі анархістаў з недаўняй расклейкай анархісцкіх улётак у Століне.

Крыніца: http://belsat.eu/news/pagrazhali-prastrelits-kalena-verbavali-za-groshy-yak-silaviki-vytsyagvayuts-infarmatsyyu-ab-anarhistah-2/

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие записи

Начните вводить, то что вы ищите выше и нажмите кнопку Enter для поиска. Нажмите кнопку ESC для отмены.