Загадам прэзідэнта інвалідаў пазбаўляюць безбар’ернага асяроддзя

Неяк незаўважна для беларускіх СМІ прайшоў пратэст, які адбыўся тыдзень таму на вуліцы Якубоўскага. Гэтая вуліца вядомая інфраструктураю для невідушчых ды людзей, якія кепска бачаць. Тут жывуць, тут размяшчаецца прадпрыемства для інвалідаў па зроку, паўсюль парэнчы.

І вось загадам прэзідэнта частка гэтай зоны была выдзеленая пад будаўніцтва 16-павярховага двухкорпуснага гмаху. Грамадскіх слуханняў не праводзілася, будаўніцтва запланаванае з парушэннем дэталёвага плану (ПДП) гораду, участак не абазначаны і на публічнай кадастравай мапе. Жыхары пра новы дом даведаліся выпадкова. Забудоўнік – «Завод эфектыўных прамысловых канструкцыяў», дырэктар якога – родны брат хакеіста Вадзіма Салея, які граў у камандзе кіраўніка Беларусі.

27 лютага некалькі дзясяткаў чалавек прыйшлі на сход, каб абмеркаваць свае праблемы ды выказацца перад журналістамі:

– Нам і так у вачах цемра, тут яшчэ дом пабудуюць – цемра, дык што вы хочаце, думаеце, сляпыя не хочуць свету бачыць! Што вы робіце! Ляжам тут і ляжаць будзем! І вы нам нічога не зробіце!

— Месца ім мала!

— Я таксама лягу пад тэхніку і не пушчу яе сюды!

— Не пусцім!!!

Звычайна, дазвол на будаўніцтва выдае адміністрацыя раёну, які кантралюецца шматлікімі структурамі, а іх рашэнне можа быць адмененае. Указ жа Лукашэнкі можа быць адменены толькі самім Лукашэнкам. Але ці магчыма гэта, калі апынецца, што за будаўніцтвам стаяць ягоныя прыбліжаныя бізнесмены ці чальцы сям’і? Пытанне ў тым, наколькі актыўна пацярпелыя ад ушчыльнення будуць змагацца за свае правы. Магчыма, добрым прыкладам для іх можа паслужыць эпізод барацьбы за парк Котаўка, дзе актывісты і мясцовыя жыхары сумеснымі высілкамі дабіліся спынення будоўлі парку ў зялёнай зоне:

Крыніца: http://belsat.eu/in-focus/lyagu-pad-tehniku-i-ne-pushchu-yae-syudy-u-mensku-invalidy-pratestuyuts-suprats-ushchylnennya-na-vulitsy-yakubouskaga/

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие записи

Начните вводить, то что вы ищите выше и нажмите кнопку Enter для поиска. Нажмите кнопку ESC для отмены.