На пратэстах супраць АКБ у Брэсце затрымана 12 чалавек

Яшчэ напачатку акцыі стала вядома пра аднаго затрыманага актывіста — Дзмітрыя Бекалюка. Паводле ацэнкі праваабаронцы Рамана Кісляка, на плошчу ў Берасьці выйшла болей як 120 чалавек.

Каля 13-й гадзіны людзі самі падышлі да аўтазака і спыталіся ў АМАПаўцаў, ці будуць тыя забіраць блогераў Пятрухіна і Кабанава. Тыя адргэагавалі на пытанне як быкі на чырвоную анучу. Адразу ж да аўтазака падбегла каля двух дзясяткаў карнікаў, якія схапілі блогераў Сяргея Пятрухіна і Аляксандра Кабанава, а таксама Міколу Статкевіча.

Аўтазак зьехаў у Ленінскае РАУС. Людзі, якія засталіся, вырашылі ісьці да пастарунка, каб падтрымаць затрыманых. Праз 100 мэтраў два міліцэйскія УАЗы забралі яшчэ двух пратэстоўцаў — Віталя Казака і Ўладзімера Мароза. Затрымалі таксама Рыгора Пагарцава з «Народнай грамады» і яшчэ дваіх чалавек, імёны якіх пакуль не вядомыя.

Людзі, якія засталіся, вырашылі пайсці ў РАУС, каб падтрымаць затрыманых. Каля 14.00 пад Ленінскім РАУС супрацоўнікі міліцыі схапілі яшэ некалькі чалавек. Сярод іх — Людміла Карчэўская, Дзмітрый Андрасюк, мужчына і трое маладых людзей — іх прозвішчы пакуль не вядомыя.

А 15-й гадзіне з пастарунка адпусьцілі Дзьмітрыя Бекалюка, затрыманага да пачатку акцыі. Некалькі гадзін ён быў у міліцыі разам са сваім малым сынам.

Уладзіміра Казлоўскага супрацоўнікі міліцыі ужо пасля завяршэння мітынгу забралі з дому і адвезлі ў Ленінскі РАУС.

Як мінімум пяць чалаве будуць судзіць сёння, 15 кастрычніка. Яны засталіся ў пастарунку на ноч. Некалькі непаўнагадовых адпусцілі з РАУСа вечарам дадому. Агулам, як паведамляецца, пратаколы былі складзеныя ў дачыненні да 12 чалавек.

Сходы праціўнікаў будаўніцтва акумулятарнага заводу адбываюцца ў Брэсце некалькі месяцаў штонядзелі. Звычайна на іх прыходзіла да 50 чалавек і яны абыходзіліся без затрыманьняў. Людзі збіраліся на плошчы «каб пакарміць галубоў», прадстаўляючы свой пратэст у выглядзе флэшмоба.

Затрымліваць удзельнікаў пачалі цягам апошніх двух тыдняў, прытым звычайна «дастаецца» блогерам і палітычным актывістам — тым, хто можа неяк арганізаваць пратэст і перавесці яго ў палітычнае рэчышча.

Крыніцы: http://spring96.org/be/news/91097
https://www.svaboda.org/a/29542581.html

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие записи

Начните вводить, то что вы ищите выше и нажмите кнопку Enter для поиска. Нажмите кнопку ESC для отмены.