У нядзелю ў Брэсце пратэставалі супраць будоўлі акумулятарнага заводу. Два чалавекі затрыманыя

У нядзелю ўдзень каля 80 чалавек сабраліся на штотыднёвы пратэст супраць будоўлі акумулятарнага заводу ў Брэсце. Афіцыйна флэшмоб лічыцца «кармленнем галубоў» і звычайна не сканчаецца затрыманнямі. Аднак у гэты раз улады вырашылі перайсці да кропкавых рэпрэсій, і затрымліваюць, як звычайна, самых актыўных.

Як паведаміў праваабаронца Раман Кісляк, каля 13.00 быў затрыманы актывіст Канстантын Астапук — ён ішоў з Плошчы Леніна, дзе адбываўся флэшмоб.

«Падчас затрыманьня Астапуку стала дрэнна. Відавочцы выклікалі хуткую дапамогу. Да яе прыезду супрацоўнікі міліцыі пасадзілі актывіста ў аўтамабіль і даставілі ў Ленінскі РАУС Берасьця. Людзі, якія сабраліся каля РАУС, запатрабавалі, каб міліцыя выклікала хуткую дапамогу Астапуку. Каля 14:50 Астапука пад канвоем павезьлі ў Брэсцкую абласную бальніцу», — расказаў Раман Кісьляк.

А ўжо ў 13.10 на вуліцы Энгельса, таксама недалёка ад плошчы Леніна, карнікі затрымалі мясцовага блогера Сяргея Пятрухіна. Ён ужо пакінуў плошчу і накіроўваўся дадому. Пятрухіна таксама даставілі ў Ленінскі РАУС.

«Паводле наяўных у мяне зьвестак, Пятрухіна да суду зьмясьцілі ў Іалятар часовага ўтрыманьня, меркавана на яго склалі пратакол па арт 23,34 КаАП», — сказаў Раман Кісляк.

Відавочна, рэпрэсіўныя службы вырашылі спыніць любыя пратэсты, нават такія нешматлюдныя, бо яны проста намазолілі ім вочы. Аднак каб зрабіць гэта максімальна элегантна, вырашылі не арыштоўваць адразу ўсіх, а ударыць па актывістам з арганізатарскімі і медыйнымі функцыямі. Тым больш што пасіўнасць брэсцкага насельніцтва і бездзеянне іншых пратэстоўцаў з нагоды рэпрэсій дазваляе гэта рабіць.

Будаўніцтва акумулятарнага завода ТАА «АйПауэр» вядзецца на прамысловай пляцоўцы «Аэрапорт» ў свабоднай эканамічнай зоне «Брэст». На заводзе будзе наладжаны поўны цыкл вытворчасьці сьвінцова-кіслотных акумулятарных батарэй. Улады Берасьця забаранілі восем мітынгаў супраць будаўніцтва акумулятарнага завода. Супраць будоўлі было сабрана і накіравана ў Адміністрацыю прэзідэнта 37 тысяч подпісаў. Але плёну гэта не дало.

Крыніца: www.svaboda.org

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие записи

Начните вводить, то что вы ищите выше и нажмите кнопку Enter для поиска. Нажмите кнопку ESC для отмены.