За забойства салдата – 9 гадоў. За траўму, нанесеную міліцыянту — 18

Мінскі абласны суд на выяздным пасяджэнні ў судзе Маскоўскага раёна Мінска абвясціў прысуд па «справе Коржыча». Сяржантаў Яўгена Бараноўскага, Антона Вяжэвіча і Ягора Скуратовіча прысудзілі да 9, 7 і 6 гадоў папраўчай калоніі ўзмоцненага рэжыму адпаведна з канфіскацыяй маёмасці і пазбаўленнем воінскіх званняў. Усіх трох судзілі па ч. 1,2 артыкула 430 КК, перавышенне службовых паўнамоцтваў (арт.426 КК) і давядзенне да самагубства (ч. 3 артыкула 455). Яўгена Бараноўскага прызналі вінаватым яшчэ і па частцы 1 артыкула 205 КК — сяржант скраў тэлефон у радавога. Ён атрымаў максімальны тэрмін — 9 год.

Хутчэй за ўсе ў справе Коржыча мела месца не давядзенне да самагубства а самае сапраўднае забойства. Радавога знайшлі павешаным у сутарэнні медыцынскай роты 3 кастрычніка 2017. На ягонай галаве была майка, а шнуркі ботаў былі звязаныя. Аб забойстве кажуць і родныя Коржыча.

Аднак следства, хутчэй за ўсе, вырашыла, той факт таго што вайскоўцы ў беларускай арміі забіваюць адзін аднаго, будзе занадта моцным ударам па іміджу не толькі беларускай арміі але і ўсей дзяржавы.

Збоку прысуд можа падацца жорстким. Але толькі калі не браць пад увагу кантэкст: сяржанты некалькі месяцаў здзекваліся з Коржыча, збіваючы і прыніжаючы і яго і іншых салдат, і ў выніку забілі з асаблівай жорсткасцю. У той жа час жыхар Мазыра (https://pramen.io/ru/2018/04/mazyranin-yaki-parezau-troh-militsyyantau-vystupiu-z-aposhnim-slovam/), які толькі абараняўся ад шунявак, якія напалі на яго і на ягоны дом, і нікога не забіў — атрымаў 18 год пазбаўлення волі.

Аднак што такое нікому невядомы салдат у параўнанні з вышэйшай кастай «сорудник милиции», праўда?

Крыніца: https://novychas.by/hramadstva/za-davjadzenne-korzycza-da-samahubstva-sjarzantam

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие записи

Начните вводить, то что вы ищите выше и нажмите кнопку Enter для поиска. Нажмите кнопку ESC для отмены.