У канале Telegram @Nexta_tv некалькі дзён таму была распаўсюджаная інфармацыя, што ў Несвіжы расследуецца забойства хлопца супрацоўнікамі міліцыі. У паведамленьні гаварылася, што пасля забойства міліцыянты імітавалі самагубства хлопца ў міліцэйскай машыне, павесіўшы яго на шнурках.
Нецвярозага мужычну, Сяргея Абрамовіча, затрымалі ля вёскі Слаўкава, несвіжскага раёну, пасля чаго 2,5 гадзіны вазілі па наваколлю, хаця мусілі адвесці ў Несвіж, куды ехаць 10 хвілін. Мужчына знаходзіўся ў спэцыяльным адсеку ў міліцэйскай машыне, дзе яго і знайшлі загінулым — нібыта, ён павесіўся на ўласных шнурках.
Міліцэйская праверка, як звычайна, устанавіла, што ўсё ў парадку:
«Гаворка ідзе пра суіцыд, а не пра забойства. Вышуковы аддзел Нясьвіскага раёну праводзіць праверку. Унутраная праверка ў нас таксама праводзіцца, яна на стадыі завяршэньня. Але інфармацыя пра забойства трактуецца няправільна. Мы адразу гэта трактавалі як суіцыд», — сказаў журналістам прадстаўнік Менскай абласной міліцыі Яўген Сачак.
Праўда, гэтая адмазка міліцыянтаў не вытрымлівае ніякай крытыкі. Па-першае, як сведчаць родныя загінулага, шнуркі, на якіх ён нібыта павесіўся. былі даўжыней 30-40 санціметраў. Па-другое, нягледзячы на тое, што мужчына выпіваў, у яго не было ніякай нагоды сканчаць жыццё самагубствам, аб чым кажуць ягоныя сваякі і сябры.
Сястра 48-гадовага Сяргея Абрамовіча падкрэслівае, што странгуляцыйнай баразны (сляда ад павешання) на ягонай шыі не было, затое была драпіна, якой не было раней.
«Ці я лічу вінаватымі ў сьмерці брата міліцыянэраў? Так. Ім жыць зь іх сумленьнем» — сказала яна ў інтэрвью Радыё Свабода.
Ці пакарае дзяржаўная сістэма сваіх служкаў? Ці варта чакаць справядлівасці ад тых, хто стаіць на варце несправядлівага грамадскага ладу? Адказ напрошваецца сам сабой: ужо зараз праверка «паказала» што супрацоўнікі карных ворганаў невінаватыя. Тое ж самае яна, як вядома, паказвае, і ва ўсіх астатніх выпадках міліцэйскага гвалту і бязмежжа. Відавочна, выпадак Сяргея Дьячка (https://pramen.io/ru/2018/08/v-ivatsevichskom-rajone-zastrelili-militsionera/) нічому не вучыць бандытаў у форме.
Па інфармацыі СМІ