Чарговая адміністрацыйная справа за посты ў сацсетках

На Мікалая Дзядка завялі новую адміністрацыйную справу па арт. 17.11 КаАП (Выраб, распаўсюджванне і (або) захоўванне экстрэмісцкіх матэрыялаў). Гэта ўжо трэцяя справа на актывіста за апошнія сем месяцаў.

«Завялі новую адміністратыўку, на гэты раз за «размещение экстремистских материалов в социальной сети Вконтакте». Разлік на тое што СМІ надакучыць аб гэтым пісаць і на сістэматычны пераслед перастануць звяртаць увагу» — піша ён у фэйсбуку.

Аб якіх канкрэтна матэрыялах ідзе гаворка — невядома. Мікола Дзядок адзначыў, што гэта могуць быць матэрыялы забароненых анархісцкіх груп:

«Пратакол я яшчэ не бачыў. Але час ад часу рэпошчу матэрыялы анархісцкіх сайтаў і груп, якія прызнаныя экстрэмісцкімі: «Прамень» і «Анархічны чорны крыж». Можа, прычапіліся да гэтага. А можа, і да чаго іншага. Пакуль дакладна я не ведаю».

Аб узбуджэнні справы актывіст даведаўся з позвы, якая прыйшла на ягоны адрас:

«24-га студзеня ўвечары прыходзіць позва з’явіцца 25-га студзеня зранку ў Фрунзенскі РУУС. Але саму позву я пабачыў толькі 26-га. Таму, вядома, нікуды не пайшоў».

Нагадаем, гэта ўжо трэцяя адміністрацыйная справа супраць анархіста за апошнія сем месяцаў.

  • 12 ліпеня 2018 Мікола Дзядок быў затрыманы ля дома АМАПам і дастаўлены ў Фрунзенскі РУУС, а пасля ў суд Фрунзенскага раёну, дзе яму прысудзілі 20 базавых велічынь за «Дэманстрацыю нацысцкай сімволікі» (калажы і скрыншоты, у якіх высмейваецца нацызм) (https://pramen.io/ru/2018/07/nikolaj-dedok-oshtrafovan-na-10-bazovyh-velichin/).
  • 27 снежня 2018 Міколу Дзядка судзілі па тым жа артыкуле — за фота людзей са сцягам арганізацыі «Misantropic divizion», які ўнесены ў Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў. Фота было прымацаванае да паста ў Фэйсбуку, дзе Мікалай крытыкуе людзей, якія дазваляюць сабе фота з сімпатызантамі неанацызму. Штраф — 40 базавых велічынь (https://pramen.io/ru/2018/12/mikola-dzyadok-atrymau-980-rublyou-shtrafu-za-post-u-fejsbuke/).
  • 17 студзеня 2019 позна ўвечары памежнікі знялі Міколу Дзядка з аўтобусу Вільня-Мінск, калі ён вяртаўся з вучобы, пасля чаго ўчынілі асабісты дагляд. Прычына праверкі не была ўдакладненая, але сам Дзядок звязвае гэта з унясеннем яго ў спісы «экстрэмістаў».

Крыніца: http://spring96.org/be/news/91920

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие записи

Начните вводить, то что вы ищите выше и нажмите кнопку Enter для поиска. Нажмите кнопку ESC для отмены.