Дзяржава — забівае, людзі — ратуюць


7 лютага Таццяна Боўшыс скончыла жыццё самагубствам пасля таго, як сацыяльныя службы забралі ейных чацвярых дзяцей у прытулак за антысанітарыю ў доме. Цяпер неабыякавыя распачалі кампанію збору неабходных рэчаў, каб муж загінулай, Андрэй Боўшыс, мог атрымаць дзяцей назад.

Сацыяльныя службы абяцаюць, што дзяцей аддадуць, калі мужчына знойдзе працу ў Воранаве і давядзе да ладу кватэру, каб туды можна было засяліць дзяцей. Андрэй працуе жывёлаводам за 350–400 рублёў. Гэтак званае дзяржаўнае забеспячэнне ў прытулку каштуе каля 800 рублёў – за кожнае дзіцё па 200 рублёў. Грошы будуць паступова спаганяць з бацькі.

Падрабязней — у рэпартажы. https://youtu.be/8lQY9FQv3uI

Адзін з журналістаў Белсата аб’явіў збор грошай у дапамогу пацярпелым ад дзяржаўнага бязмежжа. Па словах Андруся Козела, ужо каля 40 чалавек выказалі жаданне дапамагчы:

«Бліжэйшыя тры дні будзем ездзіць збіраць рэчы. Цяпер патрэбныя валанцёры-грузчыкі. Я аплачу аўта, каб усё даставіць. Адгукнуліся яшчэ дзве асобы з аўтамі, на якіх мы пазбіраем дробныя рэчы.»

Кантакты Андрэя Боўшыса, мужа загінулай.

+375 29 993 57 80

Рэквізіты карткі:

Андрей Бовшис

Карта Белкарт. Белагропромбанк

9112 1100 2951 2111

До 04/19

А літаральна за два дні да гэтага, 5 лютага у Гомельскай вобласці засілілася маці трох дзяцей з-за пагроз аддзела адукацыі, што ў яе адбяруць трох дзяцей. На яе ціснулі ўсе: пажарныя, «служба сацыяльнай апекі» і міліцыя. Сям’я была непітушчай.

Рэпартаж: https://youtu.be/lZXBrtfbaAQ

Цынізм дзяржавы ва ўсей гэтай гісторыі праяўляецца яшчэ і ў тым, як называюцца ўсе гэтыя службы, якія даводзяць людзей да безвыходнасці. «Служба социальной опеки», «правоохранительные органы». Аднак тыя функцыі, якія яны выконваюць, прама супрацьлеглыя іх назвам. Служба «сацыяльнай падтрымкі» не аказвае падтрымкі: за ўвесь час, як кажуць аднасельчане загінулых, яны не прывезлі маламаёмасным сем’ям ані прадуктаў, ані дапамаглі грашыма. Усё што яны могуць гэта знішчаць людзей, якія і так знаходзяцца ў цяжкім становішчы. Органы «аховы правоў» займаюцца тым, што пазбаўляюць людзей усялякіх правоў, у тым ліку правоў знаходзіцца побач са сваімі роднымі дзецьмі.

Прыйдзе час, і гнеў соцень людзей, пацярпелых ад цынізма бязлітаснай дзяржавы абярнецца не на саміх сябе, а на служкаў гэтай самай дзяржавы. І прыведзе не да самагубства — а да зрынання мярзотнага ладу, у якім самы небагаты — гэта самы безабаронны.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *