Атака на анархісцкую сустрэчу пад Кобрынам


У суботу 20 красавіка ў вёсцы Тэўлі пад Кобрынам СОБР падчас спробы правесці сустрэчу былі затрыманыя 11 анархістаў. Затрыманне адбылося праз пяць гадзін пасля прыезду ўсіх на дачу.

Штурм ажыццяўляў СОБР. Тых, хто адмаўляўся называць свае дадзеныя альбо выказваў непадпарадкаванне збівалі і прыкоўвалі кайданкамі.

Пасля актывістаў адвеслі ў Кобрынскі РАУС дзе працягнулі катавнні. Таксама ва ўсіх запатрабавалі прайсці тэст на наркотыкі. У тых, хто пагадзіўся гэта зрабіць, прыбор паказаў станоўчы вынік.

У той жа дзень адпусцілі 5 чалавек з Брэста. Яшчэ 6-х былі адпучшаныя да вечара 22 красавіка.

Прыкладна ў той жа час, позна ўвечары 22-га красавіка ў трох чалавек (двое з Мінску і адзін з Гародні) адбыліся ператрусы. У іх забралі камп’ютары, улёткі, банер і іншыя рэчы. Саміх актывістаў пры гэтым дома не было.

Адзін з затрыманых 20 красавіка ў вёсцы Тэўлі актывістаў анархісцкага руху, Дзмітрый, напісаў скаргу на дзеянні міліцыі. Як ён паведаміў Радыё Свабода, таксама ён плануе напісаць скаргу ў пракуратуру і МУС.

https://www.svaboda.org/a/29898702.html


https://belsat.eu/news/u-anarhistau-yakih-zatrymali-pad-berastsem-pravyali-peratrusy/

https://abc-belarus.org/?p=12347

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *