Брэст — затрымана дзевяць актывістаў


Актывістаў выклікалі ў РАУС Ленінскага раёна у якасці сведак па нейкай справе. Яны прыйшлі і былі затрыманыя. Зараз яны прабудуць пад вартай да суда.

Сярод затрыманых Дзяніс Малашэнка, Ірына Сіліцкая, Зміцер Андрасюк, Дземьян Лепесевіч, Уладзімер Казлоўскі, Кацярына Басаргіна (мае дзіця ва ўзросце трох гадоў), Сяргей Свірскі, Алег Ярмоленка і праваабронца Уладзімір Вялічкін.

Відавочна, што такім чынам міліцыя спрабуе не дапусціць іх удзелу ў чарговым «кармленні галубоў», што праходзіць кожны тыдзень у нядзелю. На мінулую акцыю сабралося да 300 чалавек.

Увогуле каля 20 праціўнікаў будаўніцтва акумулятарнага завода атрымалі позвы на адзін і той жа час — 12 красавіка 15.00. Пра якую справу ідзе гутарка ў позве, пакуль невядома.

Апошнім часам павялічыўся ціск на праціўнікаў будаўніцтва ў Брэсце акумулятарнага завода. Так, на мінулым тыдні на трое сутак былі затрыманы актывіст Маісей Мазько і яго сын Дзяніс па справе аб захоўванні боепрыпасаў. Зараз яны на волі, аднак Маісей Мазько застаецца ў статусе падазраванага па справе. У пятніцу супрацоўнікі міліцыі спрабавалі затрымаць актывістку Таццяну Фесікаву, пасля чаго тая трапіла ў шпіталь. Акрамя таго перад апошней акцыяй быў затрыманы анархіст Аляксандр Казлянка.

А пасля чарговага нядзельнага “кармлення галубоў” быў затрыманы Дзмітрый Бекалюк, разгляд адміністрацыйнай справы якога працягнецца ў сераду 10 красавіка.

Крыніца: http://spring96.org/be/news/92641

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *