Будаўніцтва акумулятарнага заводу прыпыненае. Што гэта значыць?

Сёння СМІ паведамілі, што кіраўнік Берасцейскай вобласці Анатоль Ліс спыніў працу заводу АКБ у Берасці — да моманту выпраўлення парушэнняў. Гэта стала вынікам больш 16-месячнага змагання берасцейцаў — з рэгулярнымі выхадамі на вуліцы, штрафамі і няспыннай увагай СМІ. Зараз улады, якія да гэтага ўсім выглядам дэманстравалі непахіснасць і прынцыповасць, пайшлі на папятную. Што гэта значыць?

  • Улада баіцца. І гэта не проста апазіцыйная мантра ў духу «Хартыі97». Гэты страх улады – важная пераменная нашай палітыкі. Яны разумеюць, што невыкананае патрабаванне людзей, адкрытае забруджванне навакольнага асяроддзя, ва ўмовах рэальна масавага — у лакальных межах — пратэсту, можа стаць тым фіцілём, які, пры пэўным збегу абставінаў, можа як справакаваць асобных людзей на больш радыкальныя дзеянні. Болей за тое, назапашаная незадаволенасць можа стаць адным з чыннікаў рэвалюцыі. Улада спужалася магчымых наступстваў, рашучага настрою людзей і іх стойкасці. Гэта значыць яны могуць баяцца. Гэта значыць, што іх бравада пра «ненахіляльнасць» — не болей чым спроба рабіць добрую міну пры кепскай гульні. А ўяўная моц: сотні ментоў, аўтапаркі спецтэхнікі, турмы і РУУСы – не надаюць ім упэўненасці ні на грош.

Ня варта думаць, што яны прынялі такое рашэнне па сваёй добрай волі, альбо турбуючыся аб прыродзе. У такім выпадку яны б не чакалі амаль паўтары гады, а спынілі б будаўніцтва заводу адразу. Беларускія ўлады могуць ісці на саступкі толькі пад ціскам страху за сябе. Так было падчас дармаедскіх пратэстаў, так сталася і зараз.

  • Улада — хітрая. У прынцыпу нішто не замінала дзяржаве падавіць гэтыя пратэсты сілай, як і любыя іншыя. Аднак яны выдатна разумелі, што праблему яны гэтым самым не вырашаць, затое загоняць углыб незадаволенасць, якая потым можа выплеснуцца з утроенай сілай — у самы непадыходзячы момант. Уключыўшы хітрасць і інстынкт выжывання яны выразна пабачылі, што часам трэба не толькі націскаць, но і саступаць.
  • Улада старана пазбягае радыкалізацыі пратэсту, падзяляючы пратэстоўцаў. Варта ўзгадаць вельмі нервовую рэакцыю ўладаў 16 кастрычніка 2018-га, калі на мітынг у Берасці прыехалі сталічныя палітыкі. Статкевіч тады вельмі хутка атрымаў суткі — адным з нямногіх. Самым стараным чынам спыняюцца спробы ўдзелу анархістаў у пратэсце.
  • Перамагаюць толькі смелыя. Берасцейцы напісалі незлічоную колькасць скаргаў, правялі мноства сустрэч з чыноўнікамі, сабралі больш за 30 000 подпісаў супраць будаўніцтва завода. Аднак вырашальную ролю зыгралі толькі два чыннікі: рэгулярныя незаконныя выхады на вуліцу і агалошванне пытання ў СМІ. Актывістам дзясяткі разоў забаранялі пікеты і мітынгі — а яны ўсе роўна прыходзілі туды, куды лічылі патрэбным, напляваўшы на закон. Іх аштрафавалі на дзясяткі тысяч долараў, а супраць блогераў Пятрухіна і Кабанава нават узбудзілі крымінальныя справы — а яны ўсё роўна працягнулі рабіць тое, што і рабілі. Іх затрымлівалі і саджалі на суткі, выганялі з працы, пагражалі адабраць дзяцей — а яны не толькі не саступалі але і ўзмацнялі націск, паставіўшы ля завода «свінцовую варту», якая пільнавала ўсе дзеянні адміністрацыі; звяртаючыся ў міжнародныя структуры.

Толькі такі пратэст прыносіць плён. Толькі тыя, хто не баіцца, могуць перамагчы.

Тым не меней, разнявольвацца ня варта. Працу завода спынілі «да ліквідацыі парушэнняў». Аднак есць верагоднасць, што яго запусцяць ізноў. Аднак крытычна важна тут тое, што пасля амаль 1,5 гадоў змагання людзі сфармавалі адважную і баявую сацыяльную супольнасць, якая здольная на барацьбу за свае правы. Сыйдзе АйПаўэр ці не — застануцца гарызантальныя сацыяльныя сувязі, напрацаваныя ў змаганне. Застанецца разуменне таго, што калі націснуць плячом як след — нават «ненагібаемы» рэжым прагнецца. А таксама разумнае асэнсаванне таго што дасягненняў без ахвяраў не бывае.

Д.В. для pramen.io

Па матэрыялах СМІ.

Будаўніцтва акумулятарнага заводу прыпыненае. Што гэта значыць?: 3 комментария

  • 15.06.2019 в 17:57
    Permalink

    Все мы знаем, что «прекращено» и «приостановлено» это разные понятия. В стране проходят международные соревнования, возможно эта формальная приостановка на словах лишь способ утихомирить протест на время соревнований.

    Ответ
  • 16.06.2019 в 10:42
    Permalink

    Но вообще-то, ноборот, власть вместо того чтобы прямо «прекратить», говорит о «приостановлении», чтобы не потерять лицо. Как это было с Декретом №3, который тоже «приостановили», но на деле просто отменили и создали новый.

    Ответ
  • 16.06.2019 в 17:54
    Permalink

    К счастью, протестующие понимают, что власть хитра и уступки часто лишь формальны, поэтому они заявили, что протест будет продолжаться до тех пор, пока не будет наблюдаться вывоз оборудования и полное прекращение работы завода.

    Ответ

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *