Каля 50 рабочых з Расіі выйшлі на галоўную плошчу Астраўца з-за невыплаты заробку

«Нас тут такіх каля 90 чалавек, — расказвае журналістам ў цэнтры Астраўца адзін з расейцаў, Аляксандар Лычаў. — Вось сюды да помніка Леніну зараз прыйшло 50 чалавек, гэта самыя адчайныя. Вы зразумейце, у нас грошай зусім няма, я нават за тэлефон не магу заплаціць. З вамі звязваўся праз інтэрнэт з дому, гаспадар нам вай-фай уключыў. Мы да вас звярнуліся, таму што гэта крайняя мера ўжо. Мы ня ведаем, што рабіць далей».

Да помніка Леніну на цэнтральнай плошчы Астраўца прыйшло каля паўсотні рабочых. Яны наняліся на працу ў расейскую кампанію «Стройинвестпроект», прыехалі ў Астравец на вахту, адпрацавалі два месяцы, абяцаных грошай не атрымалі.

«Нам есці няма чаго, калі нам заплацяць? — працягвае Аляксандар. — Зараз нам кажуць — вяртайцеся ў Расію дадому, тады, магчыма, мы з вамі разлічымся. Але мы разумеем, што калі паедзем дадому, то грошай дакладна не пабачым. Мы сюды ехалі, бо тут Беларусь, тут жа „Бацька“, сур’ёзнае дзяржаўнае будаўніцтва. Ніхто ня мог падумаць, што нас так кінуць тут».

Сумы, якія ім належацца, рабочыя называюць розныя. У выпадку Аляксандра Лычава гэта прыкладна 62 тысячы расійскіх рублёў (каля тысячы даляраў). Ёсць як больш, да 85 тысяч, так і менш. Акрамя жаданья атрымаць заробленыя грошы, усіх расійцаў, што прыйшлі ў цэнтр Астраўца, аб’ядноўваюць яшчэ як мінімум дзве праблемы — у большасці з іх найманае жыллё ў Астраўцы аплачанае да бліжэйшага панядзелка, дадому дабірацца сотні або тысячы кіламэтраў, а грошай няма нават даехаць у Смаргонь, куды іх паслалі ў Астравецкай пракуратуры.

ЧЫТАЙЦЕ ТАКСАМА: Анархистские методы экономического сопротивления

Працоўныя расказваюць, што хадзілі ў вашу пракуратуру, дзе ім далі паперку з адрасам у Смаргоні. Маўляў, звяртайцеся туды, гэта мясцовая інспекцыя па працы. Кажуць, калі дамоваў аб працы няма, то нічым дапамагчы не могуць. Прараб наш кажа, каб разбіраліся з пецярбурскай кампаніяй, там раяць вяртацца ў Расію, у менскім прадстаўніцтве АТ „Сезам“ таксама нічога не кажуць.

У беларускім прадстаўніцтве «Сезам», калі журналісты папрасілі пракамэнтаваць сытуацыю, іх скіравалі да кіраўніцтва расейскай кампаніі «Энергоспецмонтаж». Яна выконвае мантаж і рэканструкцыю атамных энэргетычных установак, у тым ліку на аб’ектах «Росатома», да якіх адносіцца і БелАЭС.

«Усім супрацоўнікам „Сезам“ заробак плаціцца ў час — аванс і пад разлік. Затрымак няма, усё дакладна. Па астатніх рабочых я нічога пракаментаваць не змагу», — сказаў журналістам намеснік генеральнага дырэктара па эканоміцы і фінансах публічнага акцыянернага таварыства «Энергоспецмонтаж» Уладзімір Лабенка.

Такую самую пазыцыю заняў і Яўген — прадстаўнік кампаніі «Стройинвестпроект», якая наймала на будаўніцтва АЭС рабочых для кампаніі «Сезам». Ён параіў напісаць афіцыйны запыт кіраўніцтву.

Такім чынам, вырашаць праблемы працоўных, як звычайна не хочуць ані капіталісты ані дзяржава, перакідваючы нязручную справу адзін на аднаго.

2019 год быў не вельмі багаты на страйкі працоўных. Затое ў мінулым годзе іх адбылося як мінімум тры: на мінскім заводзе «ВКТ Канстракшен», у Слонімскім раёне, дзе баставалі трактарысты, а таксама па-свойму ўнікальны страйк у вёсцы Валасовічы, дзе даяркі, спыніўшы працу, дамагліся ўзнаўлення на пасадзе звольненага дырэктара.

Трэба адзначыць што літаральна ва ўсіх выпадках страйкаў працоўныя дамагаюцца таго, чаго патрабуюць. Наймальнікі і ўлады літаральна нічога не могуць супрацьпаставіць працоўнаму калектыву, калі ён згуртаваны і дзейнічае рашуча. Звольніць усіх — немагчыма. І яны вымушаныя ісці на саступкі. Раім памятаць гэта кожны раз, калі на працы вас «кідаюць» на заробак ці ствараюць невыносныя ўмовы. Арганізуйцеся самі і дапамагайце самаарганізоўвацца тым, то побач!

Крыніца: https://www.svaboda.org/a/30111737.html

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие записи

Начните вводить, то что вы ищите выше и нажмите кнопку Enter для поиска. Нажмите кнопку ESC для отмены.