Цыркавы спектакль ад дыктатара

Учора, 21 жніўня прэзідэнт правёў нараду, якую назваў «гістарычнай». На ёй ён раскрытыкаваў карнікаў за нядбайнае афармленне крымінальных справаў і ціск на суддзяў, фальсіфікацыю доказаў і нават… празмернае ўжыццё сілы і спецсродкаў супраць грамадзян!

Да, вы не аслышаліся, гэта той самы чалавек, які папярэднія 25 год патрабаваў жэстачайшэ караць усіх хто выступае супраць ягонай улады, хто уласнымі рукамі назначаў на пасады забойцаў і садыстаў, хто стварыў сістэму, якая — цалкам у адпаведнасці з законам — робіць нас бяспраўнымі пылінкамі пад ментоўскім ботам, хто свядома зрабіў так, што ўся «праваахоўная» сістэма цалкам пазбавілася кантролю насельніцтва. Гэта чалавек, чые структуры саджалі аднарукіх за плясканне ў ладкі, а глуханямых — за «лаянку матам» на плошчы. Які сваімі ўказамі назначае абсалютна ўсіх суддзяў і кіраўнікоў сілавых ведамстваў.

«Некаторыя прыбурэлі і абарзелі ў пагонах да таго, што яны не проста не павінны іх насіць гэтыя пагоны, павінны быць выключаныя з нашага грамадства». — гэта не выказванне палітычнага актывіста, гэта цытата з учорашней нарады Лукашэнкі.

Што ж змянілася? Ён празрэў? Пабачыў свае памылкі і зараз перасаджае ўсіх кепскіх ментоў, назначыўшы на іх месца добрых?

Канешне, усе мы разумеем, што зрабіўшы так, ён закладзе міну пад свой рэжым. Вядома, усё застанецца як раней, а «гістарычная» нарада не будзе мець для карнікаў роўна ніякіх наступстваў. У горшым выпадку пацерпяць пару ўчастковых, якія і так былі на кепскім рахунку ў начальства.

Аднак што прымусіла Лукашэнку загаварыць аб гэтым менавіта зараз?

Хітры калгасны цар умела намацаў балючую кропку беларускага грамадства. Дакладней, намацаць яе яму памаглі незалежныя СМІ і блогеры, якія які год толькі і трубяць аб бязмежжы карных органаў. Перад выбарамі Лукашэнке неабходна завесці старую шарманку аб тым, што «цар добры — баяры кепскія», паказаць, што хаця ў грамадстве і ёсць праблемы, вінаваты ў іх не ён, а тыя хто кепска выконваюць ягоныя загады. А ментоўскае бязмежжа. безумоўна, з’яўляецца на сёння адной з найбольш балючых праблемаў грамадства.

Ды і чым яшчэ заахвоціць людзей падтрымаць Лукашэнку на выбарах? Лічба «папіццот» дасягнутая на паперы. Але ў 2019-м годзе, пры сённяшніх коштах, ўжо зусім не выглядае паказчыкам дабрабыту. Эканамічны рост — мізэрны: за 2018 ён склаў 3%, гэта амаль столькі ж колькі ў падсанкцыённай эканомікі РФ (2,3%), меней чым у ваюючай Украіны (3,1%) і куды меней «загніваюшчай» Польшчы (5,1%). Адмена расійскіх датацый здымае ўсе надзеі на тое, што сітуацыя зменіцца да лепшага.

Парадокс таксама ў тым, што сілавая вертыкаль з’яўляецца адным з галоўных стаўпоў Лукашэнкаўскай улады, якая не раз: у 1996, 1999, 2006, 2010, 2011 і 2017 гадах ратавала яго і ягоны рэжым ад калапсу. Прага да пераменаў у людзей – вялізарная. Аднак пакуль што яна застаецца неактуалізаванай менавіта з-за страху фізічнага пакарання за выхад на вуліцы. І зараз шматтысячная армія карнікаў са стабільнай кармушкай ёсць нішто іншае як падмурак ягонай улады. Трэсці яго — значыцца сваімі рукамі адпраўляць сябе на Гаагу і пажыццёвае.

Таму воплі на нарадах так і застануцца сатрасаннем паветру. І ў тым што ментоўская сістэма не змянілася ні на ёту, мы можам пераканацца ў любы дзень, даведаўшыся аб умовах утрымання ў турмах і калоніях, метадах вядзення следства і тым, як суды прымаюць рашэнні нават не толькі па палітычных – а па ўсіх астатніх справах.

Адзіным жа сапраўдным інструментам для ліквідацыі ментоўскага бязмежжа ёсць масавы пратэст і непадпарадкаванне карным органам. Свае правы мы можам атрымаць не дзякуючы Лукашэнке, а толькі насуперак яму.

Д.В. для pramen.io

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие записи

Начните вводить, то что вы ищите выше и нажмите кнопку Enter для поиска. Нажмите кнопку ESC для отмены.