Як паведамілі ў сацсетках сёння адбыліся масавыя затрыманні удзельнікаў Курапацкай варты. На відэа бачна, як людзі ў цывільным нападаюць на ўдзельнікаў варты. Спачатку міліцыянты ў форме бяздзейнічалі, але потым затрымалі актывістаў і адвезлі ў Бараўлянскі РАУС.
Напад на ўдзельнікаў варты адбыўся пасля таго, як кандыдат у дэпутаты Зміцер Казакевіч паспрабаваў патрапіць да выбарцаў, паразмаўляць з імі на тэрыторыі рэстарацыі «Паедзем паядзім». Як бачым, статус кандыдата ніяк не абараніў актывіста — насуперак чаканняў жадаючых уліцца ў парламент. І, як і варта было чакаць, міліцыянты затрымалі не нападнікаў, а ўдзельнікаў пікету.
Чытайце таксама: Мясо с привкусом свинца
Калі пачалася тузаніна, выклілкалі міліцыю. Затрыманыя актывісты Зміцер Казакевіч, Максім і Дзяніс Урбановічы, Валер Рабцаў, Іларыён Трусаў.
Увечары быў вызвалены Іларыён Трусаў. Астатнія застаюцца ў пастарунку, імаверна 4 лістапада іх будуць судзіць.
Паведамляецца таксама, што пакуль затрыманых везлі, іх збівалі. Ціхары фізычна здекваліся над затрыманымі, тапталі нагамі. Самога ж Іларыёна абшукалі і дапыталі без прысутнасці маці, хаця хлопец непаўнагадовы. Цяпер яму пагражае адпраўка ў спец.установу закрытага тыпу (спецвучэльня), бо гэта ўжо чацвёрты пратакол на яго. Дзяніс Урбановіч, як паведамляецца, знаходзіцца ў Бараўлянскім шпіталі.
Курапацкая варта — адна з самых доўгіх пратэстных акцый за гісторыю Беларусі. Пікеты ля рэстарана «Паедзем паядзім», пабудаванага на месцы сталінскіх расстрэлаў, трываюць з 1 чэрвеня 2018га.
Источник: https://spring96.org/be/news/94794