Фактары пратэстаў у 2020-м: ці паўстануць беларусы ў гэтым годзе?

2019 год быў даволі багаты на пратэсты. Гэта і штодзённая варта супраць рэстарана «Паедзем паядзім», і штотыднёвы выхад берасцейцаў на плошчу супраць акумулятарнага заводу, і пратэстныя акцыі падчас парламенцкіх «выбараў», і, пад канец году — выступы супраць інтэграцыі з Расіей.

Як мінімум адна з гэтых пратэстных кампаній завяршылася поспехам — завод АКБ у Брэсце хоць і пабудавалі, але зачынілі. Больш за тое, ужо з’явілася інфармацыя, што яго кансервуюць і вывозяць абсталяванне.

Супраць чаго будуць пратэставаць беларусы ў 2020 годзе? І ці прывядуць гэтыя пратэсты да змены рэжыму?

На першае месца па верагоднасці мы паставілі б сацыяльны фактар. Наступны год будзе азначаны стратамі ў некалькі сот мільёнаў долараў, якія беларускі бюджэт страціць ад гэтак званага «падатковага манёўру», звязанага з гандлем вуглевадародамі з РФ. Толькі за 2019 год гэтыя страты склалі 400 млн долараў. У спробах кампенсаваць гэтыя страты ў бюджэт дзяржава пойдзе звычайным шляхам: падвышэнне падаткаў і стварэнне новых, «вытрасанне» грошаў з бізнесмэнаў шляхам пасадак, эканомія на бюджэтніках, у першую чаргу, на тых якія не забяспечваюць наўпрост дзейнасць дзяржапарату (педагогі і настаўнікі). Магчымыя сціплыя спробы эканоміць на сілавым блоку.

Усё гэта можа выклікаць істотныя пратэсты на месцах. Праўда, на іхняе зліццё ў адзіны рух і палітызацыю разлічваць пакуль ня варта. Бо наўрацці эканамічная сітуацыя пагоршыцца да такой ступені. Не будзем забывацца і пра працу сілавікоў, якія будуць рабіць усё каб не дапусціць такога сцэнару.

Другі фактар — прэзідэнцкія выбары. Прадказаць ход іхняга правядзення на сёння пакуль цяжка, бо абвешчаны яны ажно на 31 жніўня. Адназначна можна толькі спрагназаваць памяркоўныя рэпрэсіі (зрэшты, ступень іхняй памяркоўнасці будзе наўпрост залежыць ад небяспекі для рэжыму) і той факт што пад самі выбары ўлада будзе імкнуцца не прымаць непапулярных законаў, а магчыма і дасць бюджэтнікам нейкую «падачку», каб знізіць пратэстны патэнцыял.

Трэці фактар — інтэграцыя з РФ. «Дарожныя карты» па інтэграцыі так і не былі падпісаныя. Пуцін і Лукашэнка не дамовіліся ні 7 ні 8 снежня. Амбасадары і кіраўнікі ўрадаў усё абяцаюць падпісанне дакументаў «у бліжэйшыя дні», аднак пакуль гэтага няма. У выпадку, калі падпісаныя дакументы будуць рэальна пагражаць незалежнасці Беларусі, варта чакаць новых вулічных пратэстаў. І на гэты раз яны будуць болей масавыя, чым шэсце 20 снежня, якое сабрала да 1600 чалавек. Ёсць пэўная верагоднасць таго, што пагаршэнне сацыяльнай абстаноўкі і галеча падштурхнуць выйсці на гэтыя пратэсты нават людзей, не ангажаваных у нацыянальнае пытанне — пратэст супраць інтэграцыі ў любым выпадку разглядаецца ўсімі як пратэст супраць Лукашэнка ўвогуле.

У гэтых абставінах анархістам варта гуртавацца і узгадваць паўзабытыя навыкі ўдзелу ў вулічных шэсцях, займацца антырэпрэсіўнай працай і вядома шукаць паплечнікаў. Пазбегнуць рэпрэсій у гэтым годзе ў нас наўрацці атрымаецца. Але зрабіць так, каб на месца кожнага пасаджанага на суткі стаў новы баец нам цалкам па сілам.

Добры Вужака для pramen.io

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие записи

Начните вводить, то что вы ищите выше и нажмите кнопку Enter для поиска. Нажмите кнопку ESC для отмены.