Пасля сліву сакрэтнага дакументу МУС у сеціва блогерам NEXTA наш таварыш Мікола Дзядок прааналізаваў ягонае змесціва, каб дакапацца да сутнасці працы карнай структуры і яе ўязвімых месцаў. З відэа вы даведаецеся, колькі мінчан патрэбна для паспяховага паўстання, які ўзровень адукацыі міліцэйскіх начальнікаў і чаму для беларускай міліцыі палітычныя актывісты больш небяспечныя чым забойцы малалетніх дзяцей.
