На Віцебшчыне 18-гадовы прыхільнік мерытакратыі атакаваў міліцыю кактейлем молатава

Глеб Ціханчук зранку 1 студзеня кінуў бутэльку з запальнай сумессю ў будынак Дэпартаменту аховы Верхнедвінскага РУУС пасля чаго сам на сябе выклікаў міліцыю. Двух міліцыянтаў, якія прыбылі яго затрымліваць, ён парэзаў нажом. Паведамляецца, што пасля аказання медычнай дапамогі, іх адпусцілі з лякарні.


Перад атакай Глеб Ціханчук запісаў відэазварот, у якім узяў на сябе адказнасць за атаку. У відэазвароце ён таксама пакінуў спасылку на свой канал у тэлеграме, дзе ён выклаў сутнасць сваёй ідэалогіі . Коратка яе можна ахарэктырызаваць як помесь ніцшэанства з лібертарыянствам. Моцна адчуваецца уплыў Платона. Па меркаванню Глеба, дзяржавай мусіць кіраваць вузкая праслойка прывілеяваных інтэлектуалаў, якіх будуць адбіраць па адпаведных тэстах. А «быдла» мусіць быць абмежаванае ў правах. Пры гэтым, аднак, адным з матываў сваіх дзеянняў ён называе барацьбу за справядлівасць. Вялікая частка маніфесту прысвечаная шляху дасягнення рэвалюцыі, праз якую мяркуецца ўсталяваць вышэй згаданы палітычны лад.

Другія суткі пасля атакі МУС захоўвае маўчанне з нагоды інцыдзенту — было толькі сціплае паведамленне аб тым што ў Верхнедвінску двое міліцыянтаў атрымалі раненні пры спробе затрымання.

У той час Белсат і Радыё Свабода ўжо паразмаўлялі з роднымі і аднакласнікамі Глеба. Яны характэрызуюць яго як замкнёнага, некантактнага, аднак інтэлектуальна развітага нонканфарміста.

Крыніцы:
https://www.svaboda.org/a/30355313.html
https://belsat.eu/news/bylaya-nastaunitsa-napadnika-na-verhnyadzvinski-raus-mne-padaetstsa-shto-gety-chalavek-apynuusya-ne-u-svaim-chase-ne-u-svayoj-epose/
https://t.me/nexta_tv/2769

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие записи

Начните вводить, то что вы ищите выше и нажмите кнопку Enter для поиска. Нажмите кнопку ESC для отмены.