На дыскусійнай аснове публікуем пераклад артыкула іспанскага анархіста Агустына Гарсія Кальва, напісаны яшчэ ў 70я годы мінулага стагоддзя, але ён застаецца даволі актуальным і па сённяшні дзень.
Постаць Агустына Гарсіі Кальва (1926-2012), адна з тых, якую вельмі цяжка апісаць. Ён сам вельмі не любіў усялякіх дэфініцый, сваё уласнае імя ў друку ён часта пакідаў пад знакам пытання (¿Agustín García Calvo?). Ягонае жыццё, як ён сам часта казаў, змянілася з пачаткам пратэстаў і бунтаў у Мадрыдскім універсітэце ў 1965, якія ён публічна падтрымаў і за якія праз некаторы час вымушаны быў уцякаць у Францыю, каб пазбегнуць турмы рэжыму Франсіска Франка. У гэтыя часы меў досыць цесныя адносіны з так званай групай акратаў (Grupa ácrata), якая задала тон радыкальнасці ў тых пратэстах, хаця ейным фармальным удзельнікам яго нельга лічыць. У Францыі гэтыя праблемы ня скончыліся, і у 1973 годзе, з нагоды прыезду ў краіну Леаніда Брэжнева, ён быў на тыдзень адпраўлены кіраўніцтвам на Корсіку разам з іншымі «небясьпечнымі анархістамі». Пасьля свайго вяртання ў Іспанію, якраз пасьля смерці Франка, ён разгарнуў велізарную і радыкальную крытыку сучаснага грамадства. Удзельнічаў у шматлікіх канферэнцыях і публічных нефармальных выступах, у тым ліку, у установах Нацыянальнай Канфедэрацыі Рабочых (CNT), гістарычна вядомай анарха-сіндыкалісцкай арганізацыі, з крытыкай Дзяржавы, капіталізму, тэхнікі, асобы і, наогул, рэчаіснасці. Ужо напрыканцы жыцця таксама паўдзельнічаў у пратэстах 15-М у Іспаніі, але ў іх быў адным з нешматлікіх галасоў, якія заклікалі супрацьстаяць уладзе, а не ісці з ёю на кампраміс, не рэфармаваць дэмакратыю згодна сацыял-дэмакратычным канонам, а змагацца супраць Дзяржавы і капіталізму. Яго і іншых не пачулі, а скончыліся пратэсты ўзнікненнем сумнавядомай партыі «Можам» (Podemos).
Супраць прагрэсу
Даволі відавочна, што ідэя прагрэсу апанавала ўвесь свет. Яна ўласцівая ня толькі тым, хто знаходзіцца пры ўладзе, а яшчэ і тым, хто намагаецца стаяць збоку ад яе: усе вераць у тое, што чалавецтва ідзе ўпэўненым, рашучым крокам да будучыні. Дзеля гэтага, быць прагрэсістам, то бок, рабіць усё магчымае, каб надышла будучыня, не заставацца ззаду ў руху гісторыі, па-за межамі развіцця, ёсць абавязкам кожнага, хто змагаецца за дабрабыт чалавецтва ці проста за свой уласны дабрабыт.
На маю думку, панаванне гэтай веры так шырока распаўсюдзілася з прычыны неверагоднага паскарэння хуткасці, якую апошнім часам набыла гісторыя. Зза гэтага паскарэння усялякага кшталту рэвалюцыянерам, анархістам ды іншым проста не хапіла часу, каб добра разабрацца ў новых жыццёвых варунках. Насамрэч, яшчэ можа недзе стагоддзе назад (і ці ледзь не паўсюль), людзі, якія трымаліся ўлады і парадку, былі кансерватарамі, ворагамі ўсяго новага, прыхільнікамі старога ладу, які, як ім падавалася, быў пад пастаяннай пагрозай несупынных зменаў. Карацей, гэта былі людзі, якія хацелі, каб усё заставалася так, як і было. І вельмі лагічна, што тыя, хто жадалі паказаць сябе рэвалюцыянерамі, незадаволенымі гэтым ладам людзьмі, ня мелі іншага выйсця, як намагацца быць інаватарамі, прагрэсістамі і глядзець у будучыню, між тым як іншыя, падавалася, паглядалі больш у бок мінулага.
Але ж ужо досыць даўно гэтыя самыя кансерватары, ці правыя, воляй-няволяй ператварыліся ў дынамічных і зацятых прагрэсістаў (за выняткам, вядома, некаторых анахранічных рэштаў). Адны сталіся такімі дынамічнымі і прагрэсіўнымі у пэўнай крайняй форме – гэта тыя, каго мы называем фашыстамі. Ці магчыма знайсці недзе большых прагрэсістаў, лепшых інаватараў, больш непахісную веру ў наканаванасць лёсу і будучае ратаванне, чым ў рэжымах, якія стварылі міжкантынентальныя ракеты і асушылі Пантынскія балоты? Іншыя, тым часам, сталіся такімі ў форме ліберальнай і дэмакратычнай, у той самай, дзе ідэал павышэння ўзроўню жыцця і дасягненне паступовых мэтаў, якія дыктуе гістарычны рух, ёсць палітычнай асновай нават самых рэакцыйных з палітыкаў. Яны могуць адрознівацца адны ад другіх ў нейкіх дэталях сваіх ідэалаў альбо ў сродках іхняга дасягнення, але ніводны з іх не змог бы адважыцца сёння выступіць адкрыта з кансерватыўнымі ці антыпрагрэсісцкімі ідэямі. Ды і няўжо ж не з“яўляюцца найбольш мадэрновымі, найбольш развітымі, найбольш прагрэсісцкімі і дынамічнымі гэтыя найноўшыя формы ўлады, якія мы сёння называем тэхнакратычнымі? Вось іхняя зброя: статыстыка, рацыянальная адміністрацыя, кампутары. Вось іхнія мэты: узровень жыцця, заваяванне касмічнай прасторы, развіццё індустрыі, аўтамагістралі, каляровае тэлебачанне і г.д.
Ды ўсё дарма: сёння, як і ўчора, працягваюць настойваць таварышы, можна верыць у тое ж самае, у што вераць кіраўнікі і іхнія падначаленыя. І што нават трэба навязваць ім канкурэнцыю ў тым, хто з іх найбольшы прагрэсіст ці хто з іх прадстаўляе самы прагрэсісцкі з усіх прагрэсізмаў. І я кажу зараз ня толькі пра звыклых прыхільнікаў сацыялізму ці іншых камуністычных партый (з імі тут усё зразумела і відавочна, тое ж мірнае сужыццё паміж сацыялістычнымі і ліберальнымі дэмакратыямі грунтуецца на гэтай агульнай ім веры і на канкурэнцыі за лепшы і хутчэйшы прагрэс), але таксама пра тых, хто называе сябе анархістамі. Ствараецца гэткае ўражанне, быццам розніца ёсць толькі ў форме, у якой кожны з іх уяўляе будучыню, і, вядома, таксама у сродках больш ці менш рэвалюцыйных, якія яны раяць выкарыстоўваць дзеля яе дасягнення, але ў кожным разе ўсе яны вядуць змаганне за лепшую будучыню для чалавецтва.
Дык вось, тут я вам мушу нагадаць, што ўсё гэта жудасны падман: пагаджацца з тым, хто уладарыць над народам, ёсць вялізарнай памылкай: нельга быць супраць улады і адначасова падзяляць з ёй тыя ідэі, якія ёй сцвярджаюцца і на якіх гэтая ўлада трымаецца. Акрамя таго, што прагрэс ніколі не быў паняццем нейтральным ці бяскрыўдным, ён да таго ж яшчэ з’яўляецца на сённяшні дзень самай страшнай зброяй і самай небяспечнай пасткай, якую можа ўжываць ўлада ў дачыненні да абяздоленага народа. Гэтаму народу можа бракаваць кавалка хлеба, але ён не крычыць “хочам хлеба!”, калі паўстае супраць улады (і ў аніякім разе, “хочам аўтамабіляў!” ці “хочам тэлевізараў!”), таму што ягоным крыкам супраць улады застаецца “хочам свабоды!”. Дык вось, паміж гэтым контрпаняццем “свабода” і паняццем “прагрэс” ня можа быць ні міру ні дружбы.
Калі была б магчымасць, я бы мог разважаць на гэты конт больш павольна і дэталёва, даючы рацыю таму, што напэўна падказвае вам ваша сэрца, калі вы выракаецеся ад ідэалогій, якімі вас штодня атручвае дзяржава з ейнымі прыслугамі. Але пакуль што досыць будзе нам наступнай пары пытанняў, над якімі я запрашаю вас зараз паразважаць:
А) Першае, метафізычнае: паміж самой ідэяй будучыні (а яна такая ж самая, як і ідэя часу) і спробай рэвалюцыйнай ці анархічнай, каму як зручней, супрацьстаяць уладзе жыве адвечная варожасць: крык свабоды заўжды адмаўляе саму ідэю будучыні. Калі мы вядзем гаворку пра будучыню, мы хочам ведаць, што нас чакае і на што мы можам чакаць, бо мажліва гаварыць толькі пра тое, што мы ведаем. Але што тады? Што азначае ведаць якой будзе будучыня, яе мэты, шляхі да яе і сродкі яе дасягнення? А азначае гэта, што, грунтоўна, мы з яе робім тое ж самае, што ўжо добра нам вядома і што нас зараз прыгнятае, то бок, просты працяг таго ж самага парадку рэчаў. Але, калі мы супраць таго, што мы ведаем і што нас прыгнятае, то як мы можам ці хочам гаварыць пра яго будучыню? Яго будучыня ўжо ўпісана ў ім самім. Інакш кажучы: калі кажуць, што людзі прыгнечаны і абязволены уладай, трэба разумець, што іхнія думкі і мары таксама ёй падуладныя, і што любая будучыня, у якую мы будзем верыць, знаходзячыся ў гэтым свеце бязвольных, хочам мы гэтага ці не, будзе будучыняй няволі, пачынаючы ад гэтай самай нашай веры ў яе: ўлада зменіць аблічча, каб застацца самой сабою і ўтрымаць такім чынам, з дапамогай дынамічнасці і руху, сваё уладарства.
Б) Другое, гістарычнае. Давайце зробім просты агляд некаторых фактаў, якія мы маем перад вачыма: калі мы ўгледзімся ў прынады прагрэсу, ва ўсялякія выгоды, у сродкі, якія спрашчаюць нашае жыццё і дапамагаюць нам атрымліваць ад яго большую асалоду, то мы адразу заўважым розніцу паміж найстарэйшымі з іх (цягнік, пошта і тэлеграф, вадзяное ацяпленне, механічны станок ці пад’ёмны кран) і найноўшымі (прыватны аўтамабіль, тэлебачанне, жалезабетон альбо штучныя спадарожнікі зямлі). Што датычацца першых з іх, хоць і не без сумневу, але можна адчуць, што яны насамрэч маюць пэўную карысць згодна свайму прызначэнню: яны ствараліся з мэтай спросціць нашае жыццё, аблягчыць нас ад турботаў, працы і цяжкасцяў, каб даць нам магчымасць заняцца справамі больш прыемнымі. Тым часам, у дачыненні да другіх, калі паглядзець на іх цвёрдым позіркам, пазбягаючы ўплыву рознай прапаганды на нашыя ўласныя пачуцці, то можна з вялікай упэўненасцю гаварыць, што яны гэтай карысці ня маюць, а наадварот, яны нас ячшэ больш абцяжарваюць, чыняць нам яшчэ большыя перашкоды, робяць больш недасягальным пачуццё асалоды. І што гэта ўсё значыць? Адказ тут відавочны: што з кожным новым крокам і па меры таго як ўсё болей і болей укараняюцца ягоныя ідэалы ў грамадстве, прагрэс робіцца усё большым чыннікам прыгнёту і рабства, раскрываючы, гэткім чынам, праўду пра свой падман.
Але, верагодна, з прычыны інерцыі гістарычнага руху, панаванне гэтага горкага ідэалу застаецца такім укаранёным нават сярод моцна закаханых ў свабоду людзей, што напэўна многія з вас будуць яшчэ доўга сумнявацца ці варта ўспрымаць гэтае казанне усур’ёз, дарма што мы маем перад самым носам колькі прыкладаў з Паўночнай Амерыцы ці з Эўропы, дзе шматлікія групы юнакоў з большым ці меншым поспехам патрапілі ў нейкай ступені дзейнічаць і жыць насуперак гэтаму ідэалу прагрэсу і ягоным ажыццяўленням1.
Якім прыгожым быў бы дзень, якой чароўнай была б ноч, калі б зазіхацела полымя колькіх пажараў, у якіх бы гарэлі гарам прыватныя машыны, бетон аўтамагістраляў і жылых шматпавярховых пабудоваў, тэлевізійныя антэны. І каб апроч гэтага полымя бунту супраць сімвалаў прагрэсу, была магчымасць прачытаць колькі ясных і зразумелых словаў, напісаных дзеля таго, каб растлумачыць агламерацыйным статкам, што ўвесь гэты пажар, з прычыны таго, што атакуе не традыцыйныя формы ўлады, а найноўшыя, пацэліў у самае ейнае сэрца, бо ўсё панаванне гэтае ўлады над нашым жыццём заснавана на ідэі прагрэсу. Але пакуль што я задаволюся адным запрашэннем да чытачоў паўтарыць разам са мною наступныя праклёны:
ХАЙ ПРАПАДУЦЬ АЎТАМАБІЛІ!
ХАЙ ПРАПАДЗЕ ТЭЛЕБАЧАННЕ!
ХАЙ ПРАПАДЗЕ БУДУЧЫНЯ!
ХАЙ ПРАПАДЗЕ ЧАС!
На выпадак, калі цябе, чытач, бярэ нейкая трывога пасля прачытання гэтага тэксту і калі ў табе застаецца адчуванне вялікай заклапочанасці пра тваю будучыню ці пра будучыню тваіх унукаў; калі ты яшчэ думаеш, што ўсё яно так, што было бы добра ўзбунтавацца супраць прагрэсу і разбураць, але цябе не пакідае пытанне, што ж мы будзем рабіць пасля, што трэба ўсё ж такі думаць, як будуць жыць людзі і як, карацей, будзе будавацца нашая будучыня, то ў мяне для цябе знойдзецца толькі вось такі просты адказ: калі ты анархіст, мая бабуля – Акратыя.
1971
1 Гаворка, напэўна, ідзе пра студэнцкія паўстанні, якія ўскалыхнулі некаторыя развітыя дзяржавы ў 60-70-я гады мінулага стагоддзя, у тым ліку Іспанію, сведкам і ўдзельнікам чаго быў сам Агустын Гарсія Кальва (заўвага перакладчыка).
Пераклаў з іспанскай мовы Алег Давыдаў для pramen.io
Зачем вы так часто делаете приписки «на дискусионной основе»? Типо по умолчанию предполагается что на сайте публикуются только материалы, с которыми согласна редакция?
Логично, что раз это не Индимедиа, то материалы проходят какую-то выборку со стороны редакции. Но нужно понимать, что материалы, с которыми редакторы не согласны, тут тоже публикуются с соответствующей припиской.
Не згодзен з аўтарам.
а) няма ніякай інэрцыі шляху дзяржавы па-за ідэялогіяй дзяржаўнасці. прагрэс гэта з’ява якая можа служыць розным мэтам і мець розныя формы.
б) стары прагрэс нясе асалоду, а новы абцяжарвае нас? думаю наадварот, найноўшыя прылады настолькі накіраваныя на задавальненне нашых жаданняў і перш наперш атрыманне асалоды, што мы рызыкуем адмовіцца ад барацьбы за свабоду дзеля тых кропель асалоды, якія падаравала нам дзяржава і капіталізм дзякуючы прагрэсу, але не ў віну апошняму.
б.) Справа ў тым, што гэта асалода штучная. Т.е. спачатку чалавеку ўнушаецца жаданне і патрэба ў нечым , а потым гэта задавальняецца. Нават сабо ўяўленне аб шчасці з часам мяняецца. Што было патрэбна сярэднестатычнаму чалавеку для шчасця ўмоўныя 100 год таму і што яму трэба зараз?
Добра гэта ці дрэнна — пытанне вельмі дыскусійнае.
Конечно в личных автомобилях и телевидении мало хорошего и полезного. На счет железо-бетона и других строительных технологий — не согласен, они как раз позволяют (и еще больше позволят при лучшем социальном устройстве) обеспечивать людей жильем, все более качественным.
Но вот интересно что автор сказал бы по поводу интернета — главного достижения научно-технического прогресса последних десятилетий. Очевидно, что он не такой однозначно вредный как многие другие технологии. Как минимум интернет это пространство где идет борьба между разными тенденциями. С одной стороны контроль и коммерциализация, когда интернет используется для слежки, монополизируется платформами, заполоняется продукцией от индустрии развлечений и т.п. С другой стороны, интернет дает некоторые шансы для назависимого голоса и низовой самоорганизации. Другими словами, интернет — отличный пример того, что технологии не хорошие и не плохие, но и не нейтральные. Как на основе двигателя внутреннего сгорания можно сделать грузовик или автобус, а можно — люксовый личный автомобиль для элиты. Нам нужно не просто отрицать прогресс, а бороться внутри него за то чтобы он принимал все более и более освободительные формы.
По поводу железобетона, как я понимаю, имелись ввиду уплотнительная застройка, т.н. «скворешники», каменные джунгли и прочие прелести. Тут я наверное поддержу автора.
По поводу интернета действительно интересно было бы услышать его мнение. Хотя если проследить за историей интернета, с момента его рождения, с цели его создания до таких его плодов как инстаграм или тик-ток, то мы действительно движемся к «прогрессу» в понимании автора.