Настроить, Войти
Андрусь

Логин: 1984

Последние сообщения
  • автор Андрусь, дата 2008-06-15 18:29, журнал модерации, комментариев: 7
    Расея сёньня нагадвае Нямеччыну 1933 г. альбо Італію сярэдзіны 1920-х гг. Яна можа пайсьці шляхам гэтых дзьвюх краін, а можа спатыкнуцца і знайсьці шлях да пэўнай формы дэмакратыі. Піша Аляксандар Матыль.

    Важна называць рэчы сваімі імёнамі і не займацца непатрэбным пераліваньнем з пустога ў парожняе. Называючы сыстэмы сапраўднымі імёнамі, можна рабіць палітычна рэлевантныя высновы. Якую палітычную сыстэму стварыў Уладзімер Пуцін у Расеі? У Крамлі надаюць перавагу тэрміну «кіраваная дэмакратыя»; большасьць аглядальнікаў называюць яе аўтарытарнаю. Знайшлося нават колькі сьмельчакоў, якія прапанавалі тэрмін «фашызм» як найбольш адпаведны.

    Трэба выбраць адпаведнае азначэньне. Калі Расея сапраўды дэмакратычная краіна, то, найбольш верагодна, пэрыяд пагаршэньня адносінаў Расеі з Захадам скора міне, бо супольныя каштоўнасьці і пэрспэктывы з часам выйдуць на першы плян. Але калі Расея, наадварот, сапраўды аўтарытарная ці нават фашысцкая, тады сьвету…

    Просмотреть сообщение целиком

  • автор Андрусь, дата 2008-03-31 17:35, комментариев: 1

    Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі ініцыюе ўзмацненне ў Беларусі адказнасці за занятак прастытуцыяй, паведаміў на прэс-канферэнцыі ў Менску часовы выканаўца абавязкаў начальніка кіравання па наркакантролю і процідзеянню гандлю людзьмі МУС Сяргей Калтун.

    "МУС мае намер унесці дадаткі ў заканадаўства, датычныя ўвядзення ў Беларусі адміністрацыйнага арышту за занятак прастытуцыяй", – сказаў С.Калтун. Паводле яго слоў, у Беларусі няма крымінальнай адказнасці за прастытуцыю, ёсць толькі штрафы. "На жанчыну, якая займаецца прастытуцыяй складаецца пратакол, яна павінна заплаціць штраф, але яна нідзе не працуе і таму адпраўляецца адпрацоўваць штраф на вуліцу", –сказаў С.Калтун.

    Пры гэтым ён дадаў, што ўвядзенне адміністрацыйнага арышту за прастытуцыю прапаноўваецца "ў выхаваўчых мэтах – чалавек павінен адседзець і падумаць".

    Ён таксама паведаміў, што "МУС прапаноўвала ўвесці грамадскія працы за занятак прастытуцыяй, але палічыла гэта нерэальным, таму што прастытутка проста так венікам м…

    Просмотреть сообщение целиком

  • автор Андрусь, дата 2008-03-26 19:22, связано с: Дзяржаўны тэрор

    У Горадні на 35 базавых адзінак (1 мільён 225 тысяч рублёў) аштрафавалі Аляксея Сарнова, які 17 сьнежня мінулага году напісаў на сьцяне “Вярніце льготы”.

    Сёньня судзьдзя Ленінскага раённага суду Горадні Дзьмітры Кобрынец палічыў, што гэта было зроблена А.Сарновым з хуліганскіх меркаваньняў, і аштрафаваў яго.

  • Ад татальна ачэпленай плошчы Якубы Коласа некалькі тысяч дэманстрантаў скіраваліся да Акадэміі Навук, дзе адбыўся мітынг. Іншая калона была расьсеяная на подступах да плошчы Перамогі. Як і ў мінулыя гады, паводзіны ўладаў у Дзень Волі больш жорсткія, чым у часе іншых маніфэстацый. Ня менш за 100 чалавек дастаўленыя ў РУУСы. Падчас акцыі былі затрыманы журналісты "Нашай Нівы" і агенцтва БелаПАН.

    Супраць усіх затрыманых складаюць пратаколы паводле арт. 23-34 «Парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў». Таксама ва ўсіх бяруць адбіткі пальцаў і здымаюць на відэа.

    Больш падрабязная інфармацыя і фотарэпартажы на сайтах:

    http://svaboda.org

    http://nn.by

    http://racyja.com

    http://spring96.org

  • автор Андрусь, дата 2008-03-21 01:01, связано с: Антифашизм
    21 сакавіка адзначаецца сусьветны Дзень барацьбы з расызмам. "Колер і форма ня важныя!"- пад такім дэвізам пройдзе акцыя Беларускага Хэльсінскага Камітэту, закліканая прыцягнуць увагу беларусаў да праблемаў расавай дыскрымінацыі ва ўсім сьвеце.

    Акцыя пачнецца ў поўдзень на падворку БДУ. Людзям будзе прапанавана намаляваць на кавалках тканіны што-небудзь сымбалізуючае іх стаўленьне да расызму. Затым асобныя кавалкі злучаць паміж сабой і пакладуць гэтае палотнішча ля цэнтральнага ўваходу ў будынак чыгуначнага вакзалу. Вакзал выбраны як сымбаль: менавіта сюды, часьцей за ўсё, трапляюць іншаземцы, якія прыехалі вучыцца альбо жыць у Беларусь. Цягам усёй акцыі мінакам будуць раздавацца інфармацыйныя буклеты.

    У 2006 годзе гэнэральны сакратар ААН у звароце, прысьвечаным Дню барацьбы з расізмам, заявіў: посьпех у барацьбе супраць расавай дыскрымінацыі залежыць ад звычайных грамадзянаў:"наколькі яны будуць выступаць супраць нецярпімась…

    Просмотреть сообщение целиком

  • автор Андрусь, дата 2008-03-13 23:04, комментариев: 2

    Сёньня ў судзе Ленінскага раёну Горадні пачаўся судовы працэс над Аляксеем Сарновым, які 17 сьнежня мінулага году напісаў на сьцяне дому “Верните льготы”. Яго затрымалі міліцыянты, склалі пратакол. Аляксея судзяць паводле першай часткі артыкулу 339 Крымінальнага кодэксу —“за хуліганства”. Гэты артыкул прадугледжвае штраф, арышт або зьняволеньне да трох гадоў. У сувязі з тым, што сёньня на суд не зьявіўся пацярпелы(уладальнік будынку, на якім нанесены надпіс), працэс адкладзены да 26 сакавіка.

  • У спецназе будуць служыць жанчыны. Пра гэта заявіў камандзір палка спэцыяльнага прызначэньня Юрый Падабед. Паводле ягоных словаў, жанчыны нароўні з мужчынамі будуць ахоўваць грамадзкі парадак пры правядзеньні масавых мерапрыемстваў. У войскі спэцыяльнага прызначэньня будуць набірацца дзяўчыны-спарцмэнкі. Не зусім зразумела мэта новаўвядзеньня, бо нават атлетычнага складу дзяўчыне будзе вельмі цяжка супрацьстаяць "разагрэтым" мітынгоўцам. Магчыма Падабед разьлічвае на тое, што страйкоўцы ня змогуць ударыць жанчыну, але наўрацьці пад час бойкі будзе магчыма адрозьніць зьменены стэройдамі жаночы твар ОМОНаўкі, ад такога ж твару ОМОНаўца. Таму застаецца толькі гадаць...