Настроить, Войти
«Крытычная маса» супраць пабудовы Гарадзенскай ГЭС

У мінулую суботу, 31 траўня, гарадзенскія экаактывісты «Крытычнай масай» пачалі сэрыю пратэстных акцый супраць пабудовы Гарадзенскай ГЭС. У КМ прынялі ўдзел каля 15 чалавек пад двума чорна-зялёнымі сьцягамі. Пачалася яна каля 13:00, таму, калі праз гадзіну мы дабраліся да вёскі Шчачынава, ля якой вядзецца будоўля, працоўны дзень на будоўлі, нажаль, заканчваўся, і ўсе грузавікі ўжо пакідалі пляцоўку, таксама як і іншыя работнікі.

Па прыезьдзе была зроблена расьцяжка «Нёман без ГЭС!», якая была тут жа й вывешаная. У сувязі з наяўнасьцю толькі вартаўніка сэнсу заставацца не было, таму, абклеіўшы ўлёткамі бульбозеры й вагончыкі будаўнікоў, мы рушылі назад у горад. Паколькі дарога ляжала праз прамзону, то ўсе аўтобусныя прыпынкі былі таксама абклееныя ўлёткамі.

Вартаўніку наша прысутнасьць, а тым больш расклейка улётак не спадабалася й ён пачаў адзваньваць некаму, ці проста рабіў выгляд, што адзвоньвае :)

Болей фотак будзе крыху пазьней:)

Комментарии