10 сакавіка ў 17:00 у актавай залі «Гроднаэнерга» (г.Гродна) праводзілася мерапрыемста, якое самі прадстаўнікі «Гроднаэнерга» называлі грамадскімі слуханнямі па абгрунтаванні інвестыцый у праект Нямноўскай ГЭС.
Група «Нёман без ГЭС!» заяўляе, што гэтае марапрыемства было праведзенае са шматлікімі парушэннямі, таму не можа лічыцца грамадскімі слуханнямі.
Па-першае, паводле дзейнага заканадаўства, правядзенне грамадскіх слуханняў не можа быць праведзена раней, чым праз 30 дзён пасля публікацыі Заявы аб магчымым уздзеянні планаванай дзейнасці на навакольнае асяроддзе (далей Заявы). Заява была апублікаваная 18 лютага, г.зн. між публікацыяй і мерапрыемствам прайшло толькі 20 дзён. Больш за тое, у апублікаваным тэксце Заявы адсутнічаюць два істотныя пункты: апісанне працэдуры грамадскіх слуханняў і апісанне меркаванага парадку ўзгаднення матэрыялаў з зацікаўленымі дзяржорганамі. Аднаго гэтага пункту дастаткова, каб не прызнаваць мерапрыемства, праведзенае энергетыкамі, грамадскімі…