Не сакрэт, што сярод некаторых беларускіх левакоў і анархістаў (правільней сказаць «анархістаў») яшчэ зусім нядаўна пушчалі ружовыя соплі наконт Лівіі. Няхай там ня ўсё ідэальна, але ж народныя камітэты, і г.д. і т.п. Сацыялізм, зялёная кніга, ёп-та. Каталіся за кошт лівійскай дзяржавы, ой, прабачце, джамахірыі, у гэты апошні аплот «сапраўднага сацыялізму». І няхай гэта толькі вядомыя развадзілы Шырлі- Лёлікі, ці тусоўшчыкі кшталту Чыканаса, але ж падобнае даводзілася чуць і ад больш разумных і адэкватных левакоў, кшталту Глушакова.
І вось народны палкоўнік, каторы ніхуя не кіраўнік дзяржавы, і тым больш не дыктатар, растрэльвае авіяцыяй дэманстрантаў, «падлеткаў-наркаманаў» паводле ягонага азначэньня, і абяцае «зачысьціць» кожны дом, калі пратэсты ня спыняцца.
Што скажаце, аматары кадафі?