Настроить, Войти
DIY Film Fest запрашае да ўдзелу
автор jolimoisdemai, дата 2011-04-20 00:07, html, связано с: Культура
22 красавіка сканчваецца прыём заявак на ІІІ эдыцыю DIY Film Fest, што пройдзе 25-26 чэрвеня ў Менску, а 8-9 ліпеня ў Гдыні (Польшча). Адметнасьць DIY FILM FEST у тым, што гэта фільмовая падзея цалкам канцэнтруецца на контркультуры і ейным творчым уплыве на навакольную рэальнасьць. Калі ты лічыш, што твой фільм адпавядае лёзунгу FROM DIY, ABOUT DIY і нейкім чынам датычыцца ідэі Do It Yourself (зрабі сам(а)), то пішы нам на diyfilmfest@gmail.com. У адказе мы ўдакладнім нашыя патрабаваньні адносна тваёй заяўкі, а таксама дадзім адрэсу, па якой трэба будзе даслаць копію фільма для прагляду. Мы разглядаем заяўкі, што дойдуць да 22 красавіка. Зрэшты, заяўкі прымаюцца ўвесь час, і атрыманыя пасьля дэдлайну працы будуць разглядацца ў наступнай эдыцыі фэстывалю. На конкурсе SPIRIT OF DIY няма абмежаваньняў па жанры, годзе выданьня ці працягласьці фільма. Найбольш важныя для нас асьпекты - свабодная творчасьць і некамерцыйны характар кінематографа. Аўтары фільмаў, якія прайшлі адбор, змогуць прыняць рашэньне адносна ўдзелу ў конкурсе, а публіка абедзьвюх краін абярэ пераможцу ўзнагароды Сары Якабсан. Акрамя таго, кожная прынятая на конкурс праца будзе агледжаная намі ў Інтэрнэце, і іхнія аўтары могуць разьлічваць на далейшую прамоцыю і кінапаказы.

На сайце фэстывалю http://diyfilmfest.blogspot.com/ у разьдзеле «Падтрымка» таксама можна знайсьці інфармацыю пра тое, як можна далучыцца да нас, нават калі твой фільм пакуль яшчэ ня зьняты!
Тэги
Части