Акцыя пачнецца ў поўдзень на падворку БДУ. Людзям будзе прапанавана намаляваць на кавалках тканіны што-небудзь сымбалізуючае іх стаўленьне да расызму. Затым асобныя кавалкі злучаць паміж сабой і пакладуць гэтае палотнішча ля цэнтральнага ўваходу ў будынак чыгуначнага вакзалу. Вакзал выбраны як сымбаль: менавіта сюды, часьцей за ўсё, трапляюць іншаземцы, якія прыехалі вучыцца альбо жыць у Беларусь. Цягам усёй акцыі мінакам будуць раздавацца інфармацыйныя буклеты.
У 2006 годзе гэнэральны сакратар ААН у звароце, прысьвечаным Дню барацьбы з расізмам, заявіў: посьпех у барацьбе супраць расавай дыскрымінацыі залежыць ад звычайных грамадзянаў:"наколькі яны будуць выступаць супраць нецярпімась…