У вязьніцах Беларусі працягваюць утрымліваць чатырох юнакоў, якіх абвінавачваюць ва ўдзеле ў нападзе на амбасаду Расеі ды іншых злачынствах. Што новага ў справе нападнікаў-анархістаў, у якіх умовах іх трымаюць?
Адносна гэтай справы падчас Усебеларускага народнага сходу ўжо выказаўся Аляксандар Лукашэнка, які сказаў, што нібыта "ўсё вядома пра гэтыя напады". Між тым атрымаць камэнтар адносна самой справы ў праваахоўных органаў не ўдаецца: у КДБ нават не прызнаюць, што ў ведамаснай турме ўтрымліваюць Ігара Аліневіча, аднаго з чатырох затрыманых прыхільнікаў анархізму.
Пры гэтым перадачы ад бацькоў для Аліневіча ахоўнікі "амэрыканкі" раз на тыдзень прымаюць. У прэсавай службе Менскай гарадзкой міліцыі таксама справу не камэнтуюць, хаця менавіта сьледчыя гарадзкой міліцыі вялі расьсьледаваньне нападаў на розныя будынкі ў Менску, уключна з нападам на ізалятар часовага ўтрыманьня на Акрэсьціна, які таксама адносяць на рахунак "анархістаў".
Журналіст Аляксандар Ярашэвіч, які…