Мала што так фальсіфікавалася ў нашай гісторыі, як стварэнне БНР. Цікава, што ў гэтай справе погляды і дзяржаўных ідэолагаў, і некаторых ідэолагаў “ад апазіцыі” дзіўна супадаюць. З чаго бы гэта? Але спачатку аб міфах:
Міф № 1: “БНР была створана буржуазнымі нацыяналістамі” (у трактоўцы “альтэрнатыўных” ідэолагаў – БНР утварылі нейкія абстрактныя ” патрыёты”, лiтаратрары (!), грамадзкiя дзеячы, палiтыкi…”). Дык вось, упартыя факты гавораць аб тым, што пераважная большасць дэлегатаў Усебеларускага з’езду ў снежні 1917г былі рэвалюцыйныя сацыялісты (прадстаўнікі БСГ, БСДРП, беларускія камуністы, левыя эсэры і г.д.), і сяляне і працоўныя, якія спачувалi ім. Кансерватары тыпу Скірмунта складалі на з’ездзе нікчэмная меншасць! Усебеларускі з’езд, да ўсяго іншага, быў яшчэ і з’ездам Рад, а не “лiтаратарау”! Менавіта стварэнне з’ездам Усебеларускай Рады сялянскіх, салдацкіх і працоўных дэпутатаў і стала прычынай разгону з’езду 17 снежня 1917г шавіністычна наладжаным Аблiскомзапам. Пры …
Просмотреть сообщение целиком