Каля 14-ці гадзін мужчына, які прыехаў на стадыён Дынама, залез на будаўнічы кран.
Рабочыя, якія працуюць на рэканструкцыі стадыёна «Дынама», паведамляюць, што мужчына, які забраўся на кран, прыехаў з Віцебскай вобласці. Па іх словах, ён патрабуе выплаціць заробак.
Нездалёк ад крану стаяць машыны выратавальнікаў і хуткай дапамогі.
Да стадыёна «Дынама» прыбыла вялікая колькасць супрацоўнікаў «міліцыі». Яны забараняюць журналістам весці здымкі здарэння.
upd: Мужчыне 25 гадоў, клічуць Дзмітрыем, ён працуе аддзелачнікам. Паводле папярэдняй інфармацыі, у Віцебску з ім не разлічыліся за больш чым паўгады працы. звяртаўся ў розныя інстанцыі, але нідзе яму не дапамаглі, таму ён такім чынам вырашыў запатрабаваць кампенсацыю. Ён прыехаў на мінскі чыгуначны вакзал 28 красавіка і прыйшоў на стадыён. Там ён размаўляў з кранаўшчыком, які пакінуў яму і свой мабільны тэлефон. Праз гэты тэлефон з ім цяпер вядуцца перамовы.
upd: З тэрыторыі паблізу крана выгналі ўсіх журналістаў, акрамя журналістаў АНТ (паказальна, згадзіцеся). Сума, якую запазычылі мужчыне — каля 10 мільёнаў рублёў.
upd: Дзмітрый заявіў, што не злезе з крана, пакуль ягоныя патрабаванні не будуць выкананыя. Па ўсяму гледзячы, перад журналістамі ён так і не выступіў, але ўсё ж каля 18.15 спусціўся з крана, дзе адразу быў затрыманы.
Са словаў ментоў, віцебчук быў судзімы за крадзеж інструментаў і знаходзіўся пад падпіскай аб невыяздзе, а грошы (каля 40 мільёнаў рублёў) яму не выплацілі бо ён, нібыта, не выканаў сваю працу па дамове. Дзмітрыя ўвязлі ў Ленінскі РАУС.