Хронікі класавай вайны 28.03.2016-03.04.2016

ФРАНЦЫЯ
31 сакавіка на вуліцах французскіх гарадоў разгарэліся жорсткія сутычкі працоўных і навучэнцаў, што пратэстуюць супраць рэформаў працоўнага заканадаўства, з паліцыяй.  Хваля маніфестацый, страйкаў і блакад пракацілася па ўсёй краіне. Чыгуначнікі спынілі рух цягнікоў, к школьнікі і студэнты блакавалі і дабіліся закрыцця больш чым 200 навучальных устаноў.

Спецназ ўжыў слезацечны газ супраць дэманстрантаў у Нанце і Рэне. У Парыжы, Тулузе і іншых гарадах пасля сутыкненняў з паліцыяй затрымана каля 30 чалавек.

Хаос на дарогах прывёў да з’яўлення 400-кіламетровых корак вакол сталіцы. Нават Эйфелева вежа была закрытая ўвесь дзень. Адмененыя дзясяткі рэйсаў самалётаў.

Па дадзеных прафсаюзаў, агулам у акцыі прынялі ўдзел больш за 1,2 мільёна чалавек. У адным толькі Парыжы на вуліцы выйшлі 160 тысяч чалавек, а ў маштабах краіны 31 сакавіка адбылося больш за 200 дэманстрацый пратэсту. Прафсаюзы назначылі наступныя акцыі на 5 і 9 красавіка і не збіраюцца іх спыняць пакуль праект рэформаў не будзе цалкам адкліканы.

Трэба адзначыць, што акрамя маніфестацый у дні пратэсту, у розных гарадах краіны працягваюцца дэцэнтралізаваныя акцыі. Так, напрыклад, у Туры навукоўцы захапілі штаб-кватэры мясцовых аддзяленняў кіруючай сацпартыі і аб’яднання прадпрымальнікаў.

ФІНЛЯНДЫЯ
29 сакавіка ў Хельсінкі анархісты спалілі 2 аўтамабілі прыватнай ахоўнай кампаніі Securitas, якая вінная ў супрацоўніцтва з кампаніямі, што будуюць ядзерныя электрастанцыі. Сам жа падпал быў прысвечаны Моніке і Францыска – паплечнікам з Іспаніі, якіх у гэтыя дні судзілі па абвінавачанню ў «тэрарызме».

ГРЭЦЫЯ
29 сакавіка зранку рэвалюцыянерамі ў Афінах быў спалены дыпламатычны аўтамабіль. Акцыя прысвечаная жывым удзельнікам «Рэвалюцыйнай барацьбы», узброенай анархісцкай групы, аб якой мы ўжо пісалі раней: (https://vk.com/pramenofanarchy?w=wall-108910672_678)

ІТАЛІЯ
31-га сакавіка анархісты Балоньі ў гадзіну пік перакрылі рух па праспекту ў напрамку казармы брыгады Фрыулі, якая азначылася ваеннымі місіямі ў Самалі, Афганістане, Косава, Албаніі, Ліване і Іраку. З сабой анархісты прынеслі антываенны банер, мегафон, дымавыя шашкі і улёткі – супраць капіталістычнай вайны і за вайну сацыяльную.

2 красавіка з дапамогай падапаленых мусарных бакаў пратэстоўцы перакрылі праспект перад прэфектурай горада Мадэны, а таксама размалявалі асфальт перад будынкам з нагоды таго што мясцовы прэфект садзейнічае фашысцкім арганізацыям у горадзе.

КУРДЫСТАН
29 сакавіка, горад Шырнак: рэвалюцыйная моладзь знішчыла бульдозер, які зносіў дамы ў мясцовасці Іхмет Паша. У той жа дзень як мінімум 8 спецназаўцаў былі забітыя ў горадзе пры спробах трапіць у раёны, якія утрымліваюцца паўстанцамі з YPS (Грамадзянскіх сіл абароны). Таксама знішчаны 1 браніраваны аўтамабіль і адзін танк.

29 сакавіка ў горадзе Нусайбін рэвалюцыянерамі забітыя 2 спеназаўцы.

29 сакавіка ў горадзе Гевер адбываліся сутыкненні паміж YPS і дзяржаўнымі сіламі з нагоды спробаў апошніх трапіць у раёны, якія кантралююцца паўстанцамі.

31 сакавіка у месцы масавага збірання турэцкай паліцыі ў горадзе Діярбакыр адбыўся выбух. Адказнасць за акцыю ўзяло на сябе HPG (ўзброенае крыло Працоўнай партыі Курдыстана). Ужо амаль год у Дыярбакыры працягваецца ваенная аперацыя турэцкай арміі са шматлікімі ахвярамі і гвалтам сярод мясцовага насельніцтва.

1 красавіка ў горадзе Кызылтэп правінцыі Мардзін, як паведамляецца, «тузіны» турэцкіх салдат былі забітыя і 25 былі параненыя ў выніку падрыву паўстанцамі аўтамабіляў, нагружаных выбухоўкай. Па словах назіральнікаў, на месца выбуху прыехала не менш за 30 аўтамабіляў хуткай дапамогі.

Таксама цягам папярэдняга тыдня ўзброеныя акцыі курдскіх паўстанцаў адбыліся ў вёсках Тіледакс (правінцыя Дыярбакыр), Кіледан, у правінцыях Бітліс і Хатей. Іх вынікам стала смерць як мінімум 7-мі турэцкіх карнікаў. Чацвёра байцоў HPG загінулі падчас баёў.

ЗША
29 сакавіка, а таксама ў ранейшыя дні у розных гарадах і краінах ЗША з’яўляліся графіці супраць кандыдата ў прэзідэнты – ультраправага папуліста Дональда Трампа. Ягоныя агітацыйныя плакаты і бігборды ўсяляк сапсуюцца і знішчаюцца.

30 сакавіка сябры анарха-сіндыкалісцкай арганізацыіі зняволеных працоўных (Industrial Workers of the World’s Incarcerated Workers Organizing Committee (IWOC) у турме Тэхасу паведамілі аб пачатку страйку за лепшыя ўмовы жыцця, за права на датэрміновае вызваленне за адказную працу, за павышэнне заробкаў і медыцынскіх выплат (якія зараз складаюць 100$ і фактычна перакрываюць доступ да аховы здароўя). Таксама ў сваёй заяве пратэстоўцы кажуць што тэхаская турма займае першае месца па колькасці сексуальнага гвалту сярод зняволеных а таксама назірае бум смерцяў арыштантаў з-за недахопу свежага паветра.
У адказ адміністрацыя ўжывае да зняволеных меры строгай ізаляцыі, намагаючыся запужаць іх і такім чынам вымусіць вярнуцца да працы.

1 красавіка ў Чыкага, штат Ілінойс, адбыўся масавы страйк настаўнікаў.  Страйкавалі 27 000 чалавек з-за чаго свае заняткі былі вымушаныя прапусціць каля 400 000 навучэнцаў. Нагодай для страйку сталі безвыніковыя перамовы з гарадскімі ўладамі і ўладамі штату аб выпрацоўцы новага пагаднення аб фінансаванні школьных праграм.

АЎСТРАЛІЯ
3 красавіка ў Мельбурне каля месца правядзення халяльнага фестывалю антыфашысты разагналі мітынг неанацыстаў. Паведамляюць мясцовыя антыфа: «Група фашыстаў, заснаваная ў Сіднэі — «Партыя за свабоду» (PFF) вырашыла, што добрай ідэяй будзе зрабіць анты-мусульманскую дэманстрацыю насупраць Халяльнай выставы ў мясцовасці Аскот Вэйл (Мельбурн). Як паведамлялася, каля 20 чалавек прыехала на гэтае мерапрыемства з Сіднея, і да іх далучылася невялікая купка мясцовых фашыстаў. Дэманстрацыя хутка пераўтварылася ў месца бойкі, пасля таго як невялікая група антыфашыстаў вырашыла сказаць ім «Добры дзень» і павітаць у цудоўным мульцікультурным Мельбурне. Арыштаваных не было, затое PFF згубіла некаторую колькасць флагаў і плакатаў, а адзін з іх – у цішотке з надпісам ‘Rapefugees Not Welcome Stay Away!’ быў паказаны на тэлебачанні пабітым і з кроўю на твары»

Відэа

30 сакавіка, Мельбурн: аб’яднанне бяздомных зладзіла акупацыю шэрагу закінутых будынкаў у знак пратэсту супраць таго, што будынкі, годныя для жыцця, стаяць пустыя, у той час як больш за 35 000 жыхароў Вікторыі чакаюць, пакуль іх надзеляць грамадскім жыллём, і гэтая чарга прырастае на 100 чалавек у месяц. Акупацыя будынкаў дэманстрантамі цягнецца ўжо 4 дні.

001 002 004 005 006 007 010 011 012 013
Крыніцы:
https://insurrectionnewsworldwide.wordpress.com/
http://vk.com/club22093079
http://kurdishdailynews.org
https://www.facebook.com/blackrainboworg
http://325.nostate.net/
http://thebarbariantimes.espivblogs.net/
http://actforfree.nostate.net/
https://itsgoingdown.org/
https://www.facebook.com/blackrainboworg/

З першых дзён існавання чалавечай цывілізацыі ішла, не спыняючыся ні на секунду, вайна паміж прыгнечанымі і прыгнятальнікамі, рабамі і гаспадарамі, эксплуатуемымі і эксплуататарамі. Гэтая вайна – стрыжань чалавечай цывілізацыі. Барацьба волі супраць рабства, праўды супраць хлусні, дабра супраць зла.

Гэта – класавая вайна. Яе фронт пралягае ў кожным горадзе гэтай планеты, на кожнай вуліцы, і ў свядомасці кожнага з нас. Ад яе выніку залежыць, якім будзе нашая будучыня і будучыня нашых дзяцей.

Зводкі з франтоў класавай вайны чытайце на нашым сайце штотыдзень у аўторак.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *