На будоўлі Астравецкай АЭС — надзвычайнае здарэнне

Адзін з працоўных, які бярэ ўдзел у будаўніцтве электрастанцыі паведаміў журналістам аб здарэнні, якое адбылася ў сярэдзіне красавіка.

На пляцоўцы паміж двума рэактарамі мае паўстаць будынак ядравага абслугоўвання, пад які цяпер заліваюць фундамент. Праз спешкі, паводле загаду кіраўніцтва (!), рабочыя залілі зашмат бетону, канструкцыя не вытрымала і абрынуліся стойкі.

Больш за 20 працаўнікоў уначы выклікалі на аб’ект. Яны два дні адбойнымі малаткамі разбівалі 50 кубоў бетону.

Паводле крыніцы, дадзены выпадак не першы. Аналагічныя «міні-катастрофы» адбываліся на АЭС і раней, але адказнасць ніхто не панёс. Бетоншчыкам на будоўлі астравецкай АЭС плоцяць да 4 мільёнаў рублёў на месяц і прымушаюць працаваць па 12 гадзінаў.

002

 

001

Застаецца толькі прыгадаць  Чарнобыльскую АЭС, якая таксама будавалася ў спешцы, «ударнымі тэмпамі». — каб дагадзіць начальнікам і трапіць ва ўсталяваныя ўладамі тэрміны. Зараз гісторыя паўтараецца — і зноў з-за волі чыноўнікаў, бюракратаў і вусатага «хазяіна» ставяцца пад пагрозу жыцці людзей.

Крыніца: http://belsat.eu/news/na-astravetskaj-aes-abrynulisya-stojki-buduchaga-budynku-yadravaga-abslugouvannya/

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.