Зрабілі умовы

«Зрабіць такія ўмовы, каб смерці прасілі» — патрабаваў прэзідэнт ад супрацоўнікаў папраўчых калоній, дзе сядзяць асуджаныя па артыкуле 328 КК РБ.

Жаданне пахана — закон. Як вынік, на днях у ПК №22 “Воўчыя норы” скончыў жыццё самагубствам асуджаны паводле артыкула 328 крымінальнага кодэкса РБ (незаконны абарот наркатычных сродкаў). Хлопец адбываў 11-гадовы тэрмін турэмнага зняволення.

Аб гэтым паведаміла кіраўніца «Матчынага руху 328» Ларыса Жыгар.

Гэта ўжо не першы выпадак самагубства ў беларускіх турмах за апошні час. Прычынай такіх выпадкаў з’яўляецца жорсткае абыходжанне і здзекі з боку адміністрацыі а таксама нечалавечыя ўмовы ўтрымання.

 

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.