Лапіцкага ізноў накіравалі ў псіхіятрычную лячэбніцу

Раней мы пісалі, што прысуд Аляксандру Лапіцкаму (пенсіянеру, які ў сваіх скаргах нібыта абражаў гонар і годнасць суддзяў і пракурораў) быў адменены. Але, як апынулася, радавацца рана.

На днях суд вынес ужо другое рашэнне пра накіраваньне Аляксандра Лапіцкага на прымусовае лячэньне ў «вар’ятню». Ранейшае такое рашэньне, прынятае ў красавіку гэтым жа Фрунзенскім раённым судом у іншым складзе пасьля скаргі пэнсіянэра ў Менскі гарадзкі суд у было скасаванае і накіраванае на новы разгляд. Аднак новы суд пацьвердзіў былое рашэньне.

Ці ёсць магчымасці для абскарджвання прысуду, пакуль не паведамляецца.

Адмены прысудаў — вельмі рэдкая практыка ў судовай сістэме Беларусі, асабліва рэдкая яна ў дачыненні да палітычных спраў, якой, безумоўна, з’яўляецца справа Лапіцкага. Падобна на тое, што ў дадзеным выпадку ўлада проста цягнула час і таму суддзям быў даны загад не прысуджаць пенсіянера да прымусовага лячэння, каб грамадская думка і ўвага праваабаронцаў была адцягнутая ад гэтага эпізоду. Калі ж «шуміха» ўляглася, сістэма зноў спрацавала па прывычным шаблоне.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие записи

Начните вводить, то что вы ищите выше и нажмите кнопку Enter для поиска. Нажмите кнопку ESC для отмены.