Чарговая «памылачка» карнікаў

У Беларусі намецілася хваля «памылак» карных органаў: за апошні тыдзень стаў вядомы ўжо трэці выпадак, калі менты памылкова ўрываліся ў хаты людзям ці затрымлівалі іх, а потым аказвалася што іх дзеянні былі памылкай. Ні ў адным з выпадкаў карнікі не панеслі пакарання.

17-га жніўня да жыхара Бабруйску 32-гадовага Аляксандра Дзядкова прыйшлі міліцыянты. Дзверы ім адчыніла ягоная маці. З парогу менты заявілі, што ім патрэбны Аляксандр.

«Я выйшаў да іх. — распавядае мужчына — Адзін зь міліцыянтаў прад’явіў пасьведчаньне на імя Канстанціна Дыбы. Ад мяне запатрабавалі, каб я паехаў зь імі. Я запытаўся, якая падстава зь імі ехаць, і папрасіў, каб яны прад’явілі дакумэнт на маё затрыманне. Сваё патрабаванне міліцыянты паўтарылі. Тады я пайшоў у ванну і, зачыніўшы дзьверы на гаплік, пачаў тэлефанаваць знаёмаму юрысту, бо ня ведаў, што рабіць у такой сытуацыі.»

Са словаў Аляксандра, адзін зь міліцыянтаў уварваўся ў ванны пакой і, ўбачыўшы, што ён тэлефануе камусьці, заламаў яму руку.

«Ён вырваў з маіх рук тэлефон. Адзін міліцыянт заламаў мне левую руку, другі — правую, — працягвае Аляксандар. — З заламанымі рукамі і ў тапках на босую нагу мяне вывелі з дому. Я быў толькі ў нагавіцах. Пасадзілі ў службовую машыну і завезьлі ў будынак аддзелу міліцыі на вуліцы Менскай».

На ягоныя пытаньні, зь якой прычыны яму заламалі рукі, міліцыянты адказалі, што ім быў аказаны супраціў. Аляксандар кажа, што яго завялі ў адзін з пакояў міліцэйскага будынка, у якім былі складзеныя будаўнічыя інструмэнты. У кабінэце яго пратрымалі каля паўгадзіны, не гаворачы, у чым яго вінавацяць. Потым, апавядае ён, увайшлі трое міліцыянтаў. Адзін зь іх загадаў закласці рукі за спіну і начапіў кайданкі. Па дарозе з будынка Аляксандар зноў запатрабаваў назваць прычыну затрымання — у адказ міліцыянт адказаў:

«Не аддупліўся ці што?», — капіруючы крымінальны жаргон, дарэчы, уласцівы ментам.

З рукамі за сьпінай, у кайданках Аляксандра везлі да Жлобіна больш за 60 кіламетраў, пры гэтым зневажаючы нецэнзурнай лаянкай. У Жлобіне яго прывезьлі ў раённы аддзел міліцыі і пачалі схіляць да самаагавору.

«Мне зноў не патлумачылі, у чым мяне абвінавачваюць. Адзін зь міліцыянтаў ударыў гумавым дручком па сьцяне — відаць, каб мяне запалохаць. Другі ўдарыў далоньню па твары. Яшчэ адзін ударыў мыском нагі па маёй галёнцы. Ён хваліўся, што раней служыў у Бабруйску. Мяне палохалі, што пасадзяць у СІЗА. Вадзілі з кабінэту ў кабінэт. Схілялі, каб я напісаў яўку з павіннай. Мяне ўвесь час зьневажалі. Пратакол пра затрыманьне ня быў складзены. У мяне не было магчымасьці скарыстацца з майго права на адваката. Не было ў каго папрасіць юрыдычных парадаў, бо тэлефон у мяне забралі. З майго тэлефону без маёй згоды міліцыянт перапісаў усе кантакты».

Аляксандар кажа, што яго пратрымалі ў Жлобінскім аддзеле міліцыі каля 12 гадзінаў і без высоўваньня абвінавачваньня выправадзілі.

«Было 18.50. У мяне не было грошай. Горад для мяне чужы. Стаяла пытаньне, як даехаць дадому. Копіі пратаколу майго затрыманьня мне не далі. Я наагул ня ўпэўнены, што ён складаўся. Падчас гутарак мне пагражалі, што могуць абвінаваціць паводле артыкулу „ашуканства“. Згадалі жанчыну, якой я дапамагаў ставіць фільтры і нібыта паставіў ня новыя, а тыя, што былі ў выкарыстаньні», — удакладняе ён.

Аляксандар ня ўтойвае, што дапамагаў жанчыне з фільтрамі, але настойвае, што яны былі новымі:

«Я пэўна не магу сказаць, ці ёсьць прэтэнзіі ад той жанчыны, бо мне не далі пачытаць яе скаргу, калі такая ёсьць. Мне пастаянна трэсьлі перад вачыма стосам папераў, але не давалі іх пачытаць».

Аляксандр — беспрацоўны. Ён таксама у сьпісе аргкамітэту па стварэньні партыі «Беларуская хрысьціянская дэмакратыя». Аднак сваё затрыманне з палітычнай дзйнасцю ён не звязвае. Тое што адбылося ён лічыць «міліцэйскім сваевольствам» і збіраецца пісаць скаргу ў пракуратуру. Аднак падаецца малаверагодным, што гэта дасць хоць нейкі вынік — Сістэма не здае сваіх, нават калі яны робяць сякерныя і грубыя памылкі. Любую спробу прыўнесці справядлівась і прыцягнуць да адказнасці злачынцаў у пагонах кіраўніцтва МУС успрымае як «паклёп на міліцыю», які, вядома, «справакаваны дэструктыўнымі элементамі». Дзяржава заўсёды правая — вось іх галоўны пастулат.

Сапраўдная ж прычына такіх паводзінаў мусароў — беспакаранасць. Карнікі ведаюць, што нават у выпадку калі яны паб’ьюць ці арыштуюць невіноўнага чалавека, ім амаль нічога не пагражае. І таму дазваляюць сябе працягваць працаваць па прынцыпе «быў бы чалавек а артыкул знойдзецца». Прывесці іх да адказнасці можна толькі шляхам супраціву і масавага пратэсту. У корні ж вырашыць праблему міліцэйскага гвалту можна толькі праз пабудову свабоднага анархісцкага грамадства, ў якім адпадуць перадумовы для злачынстваў як сістэмнай з’явы і, як след, не будзе патрэбы ў адмысловых карных структурах, а аховай парадку, пры неабходнасці, будзе займацца народнае апалчэнне, цалкам падкантрольнае грамадству.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.