ДАІшнік парушыў правілы дарожнага руху і справакаваў аварыю

Як вядома, праца ДАІ складаецца пераважна ў тым, каб шукаць і караць парушыцеляў дарожнага руху. Але, як і любыя дзяржслужбоўцы, яны самі не вельмі імкнуцца выконваць правілы, якія навязываюць іншым. Сення на рагу сталічных вуліц Ясеніна і Рафіева аўтамабіль ДАІ паехаў на чырвонае святло — бо ментам, як, вядома, закон не пісаны. Гэта выпадак так бы і застаўся за межамі грамадскай увагі, калі б адразу пасля гэтага ДАІшная машына не трапіла ў аварыю, справакаваную самім жа кіроўцам, сутыкнўшыся з Audi.

Куды так спяшаўся ДАІшнік, што не мог пачакаць, пакуль загарыцца зялёнае святло, нам невядома, ды і наўрад ці стане вядома: супрацоўнікі МУС адчытваюцца перад сваімі начальнікамі, але ніяк не перад народам.

Цікава ў гэтай сітуацыі іншае — ці выплацяць кампенсацыю кіроўцы, пацярпеўшаму ад ДАІшніка? Ці наадварот, як гэта прынята ў Беларусі, яшчэ прызнаюць вінавтаым?

Відэа:

 

Крыніца: http://nn.by/?c=ar&i=186949

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.