Актывісцкая бяспека: паміж наіўнасцю і параноей

«Мы прадстаўляем новы пераклад. На гэты раз — пераклад брашуры пра актывісцкую бяспеку. Мы хочам нагадаць (асабліва ў святле бягучай палітычнай сітуацыі ў Беларусі), што бяспека перадусім.»

«Вольная Думка»

Гэтая невялікая брашура не пра тое, што рабіць, калі ты арыштаваны, але, хутчэй, пра тое, як пазбегнуць арышту.

Раней было выдадзена некалькі брашур аб тым, як узброіць нас супраць цікаўных вачэй дзяржаўных і сакрэтных службаў. Аднак, часам недастаткова прыняць відавочныя меры, такія як адключэнне мабільнага тэлефона або неабходнасць выйсці з памяшкання, калі хочаш пагутарыць. Апошнія падзеі паказваюць, што вочы і вушы дзяржавы бліжэйшыя да нас, чым мы (хочам) думаем, напрыклад, калі людзі добраахвотна ці неспадзявана даюць ім інфармацыю.

Справа ў тым, што тыя гісторыі, пра якія нам стала вядома — гэта толькі вяршыня айсбергу і таму мы можам выказаць здагадку, што выпадкаў значна больш, але мы пра іх нічога не ведаем. Павялічылася колькасць спроб AIVD (Галоўнае ўпраўленне бяспекі і выведу) завербаваць інфарматараў ў руху, што азначае толькі адна: што колькасць «паспяхова» завербаваных павялічылася. Наша мэта ёсць не ў тым, каб раздуць параною або стварыць закрыты рух, да якога можна атрымаць доступ толькі з пацверджаным членскім білетам, але, хутчэй, прабегчыся па некаторых праблемах, нават калі яны былі паўтораныя шматкроць да гэтага. Часам карысна падняць старыя пытанні і асвяжыць памяць пра некаторыя тэмы, пра якія, як нам здаецца, мы ведаем усё. Заўсёды важна працягваць нагадваць сабе, што, нават калі ты прымаеш пэўныя меры і думаеш, што ты асцярожны — ты можаш быць пазначаны спецслужбамі як «цікавы». Гэта датычыцца ўсіх нас, ад людзей, якія пратэстуюць на вуліцах, да тых, хто галоўным чынам займаецца дапаможнай працай. Улада не робіць адрозненняў паміж імі: той, хто так ці інакш дзейнічае супраць яе — рызыкуе змясціць сябе ў цэнтр увагі.

Тым не менш, гэта не павінна прыводзіць да таго, што мы будзем хавацца ў нашых дамах і больш не захочам браць на сябе смеласць нападаць на існае. Асабліва ў свеце, дзе ёсць ўлада і стукачы, мы не павінны дазваляць сабе спалохацца, але павінны тачыць нашыя клінкі. Іншымі словамі, зноў шукаць магчымасць зрабіць тое, чаго мы хочам, не беручы на сябе непатрэбную рызыку.

Анархісты.

Нядаўнія прыклады.

Прыклады выпадкаў, у якіх паліцыя, RID (Рэгіянальная служба выведкі) і AIVD (Галоўнае ўпраўленне бяспекі і разведкі) спрабавалі пераканаць людзей даваць інфармацыю пра іхніх таварышаў. Як правіла, гэтыя выпадкі датычацца людзей на «бакавой лініі» руху, верагодна, таму, што- з пункту гледжання выведвальных службаў — іх лёгка пераканаць праз камбінацыю запалохвання («мы ўжо збіраліся размаўляць з Вашымі бацькамі» ці проста раптам стоячы каля іхняй параднай дзверы) і падман, напрыклад, «так будзе лепш для Вас і Вашых сяброў» ці «мы ведаем, што ў Вас няма дрэнных намераў, але ёсць іншыя людзі…» і гэтак далей. Калі вас спрабуюць вербаваць — варта распавесці пра гэта вашым таварышам. Няма ніякай прычыны саромецца, бо гэта можа адбыцца з кожным з нас і таму асабліва важна, каб усе ведалі, чаго варта чакаць, калі два ідыёты знянацку будуць стаяць перад уваходнымі дзвярыма і «проста захочуць пагутарыць».

Спробы збліжэння.

Нядаўна ў Утрэхце да нашых таварышам прыходзіла паліцыя з пытаннямі пра групы сквоттеров, іх структуры і планах. Між іншым яны таксама пыталіся пра групу анархістаў «Griekenland is overal». Штосьці падобнае адбылося ў Ратэрдаме. Некалькі гадоў таму, у 2009, восем чалавек у Амстэрдаме былі запрошаныя RID на размову.

У апошнія гады з некаторымі людзьмі выходзілі на кантакт выведвальныя службы і цікавіліся, ці хацелі б яны падпрацаваць, перадаючы інфармацыю пра пэўных людзей або сквотэрскі рух ўвогуле.

Гісторыі пра агентаў/стукачоў

Напрыклад, гісторыя Марка Стоўна/Кэнэдзі, якая выклікала моцны непакой. На працягу многіх гадоў ён быў інфарматарам ў руху за ахову навакольнага асяроддзя (галоўным чынам у Англіі), але таксама прысутнічаў на некаторых іншых мерапрыемствах (No Border Camp, забяспечваў транспарт падчас перамяшчэння анархісцкай бібліятэкі), напрыклад, у Бруселі і Берліне.

Гісторыя, якая выкрылася нядаўна — дзіўная гісторыя Пола Крээйджера, што была апублікавана ў газеце de Telegraaf. Пол Крээйджер — стукач, які быў актыўным галоўным чынам у 1980-х, але нядаўна здолеў сачыць за домам актывіста па абароне правоў жывёлаў, падараваўшы яму наўтбук з убудаванай камерай. Крээйджер сцвярджае, што быў актыўным на працягу 25 гадоў як інфарматар для AIVD, але не ясна, якая частка яго гісторыі з’яўляецца праўдай. Факт — тое, што ён перадаваў інфармацыю, але якую і як доўга застаецца незразумелым, улічваючы тое, што ў яго гісторыі ёсць вялікія прабелы і недакладнасці.

Неасцярожныя размовы.

У 2011 годзе былі па меншай меры дзве акцыі, якія актывісты хацелі захаваць у таямніцы, але пра якія лягавыя ведалі загадзя. Падчас адной з іх людзі былі схопленыя паліцыянтамі на месцы размовы, у іншым ужо на мейсцы сустрэчы перад акцыяй. Пакуль не ясна, было гэта вынікам ненадзейнага спосабу камунікацый або лягавыя даведаліся пра акцыі іншымі спосабамі.

У 2009 даследчая група «Паліцыя і навука» у супрацоўніцтве з універсітэтам даследавала сквотэрскі рух Амстэрдама на працягу некалькіх месяцаў, прычым даволі многія людзі былі гатовыя размаўляць з імі нават на «далікатныя» тэмы, таму што яны прадставіліся як зацікаўленыя студэнты, што былі занятыя даследаваннямі для сваёй працы.

Пытанні і (не) адказы.

— Калі Вас просяць ўдзельнічаць у акцыі, спытайце сябе, як добра вы ведаеце чалавека і як добра Вы ведаеце іншых «саўдзельнікаў»

— Калі хтосьці здаецца крыху занадта цікаўным і задае вам зашмат пытанняў, правільна спытаць сябе, чаму гэты чалавек хоча ведаць гэтыя рэчы пра вас. Вы можаце параспытваць людзей, якія ведаюць гэтага чалавека, калі вы не ўпэўненыя ў ягоных/ейных намерах.

— Калі падобна, што хтосьці прыходзіць «адкуль ні вазьміся» і раптам з’яўляецца ў вашым асяроддзі, праверце, адкуль гэты чалавек узяўся і паспрабуйце даведацца штосьці пра ягоную/ейную гісторыю. Гэтым мы не хочам сказаць, што вы не павінны нікому давяраць, але што не шкодна трохі даведацца пра тых, з кім вы ўзаемадзейнічаеце.

— Ніколі не кажыце пра акцыі, якія вы зрабілі, нават тады, калі хтосьці апавядае вам пра ягоныя/ейныя ўражанні. Вы не ведаеце, што праўда, і так ці інакш бессэнсоўна размаўляць пра гэта: дзеянні кажуць гучней за словы.

На практыцы

Дзейнічай толькі з людзьмі, якім ты давяраеш на сто адсоткаў, якія нічога не раскажуць, калі яны будуць арыштаваныя ці будуць хлусіць аб тым, што адбылося (і з тымі, хто не паставіць сябе і цябе пад небяспеку).

Заўсёды правярай сваю мэту сам. Калі ты абраў час і мейсца, важна ведаць для сябе, як усё будзе адбывацца і якія твае шляхі да адыходу, таму што гэта можа даць табе пачуццё большай бяспекі і больш знаёмай сітуацыі на момант самой акцыі. Таксама, калі нехта іншы кажа табе, што месца бяспечнае, важна пацвердзіць гэта для сябе. Таксама памятай, дзе бліжэйшы паліцэйскі ўчастак, каб ведаць, з якога боку яны хутчэй за ўсё могуць прыехаць. Даведайся пра месцазнаходжанне камер на шляху твайго адыходу, каб не патрапіць у іхні аб’ектыў.

Ніколі не вяртайся на мейсца на наступны дзень, і ніколі не ідзі з дому непасрэдна перад і пасля акцыі. Ты ніколі не можаш ведаць, ці сочаць за тваім домам.

Пераканайцеся ў тым, што вы не пакінеце доказаў для паліцэйскіх на месцы. Апранай пальчаткі, каб не пакінуць ніякіх адбіткаў пальцаў, прыбяры любыя магчымыя адбіткі з твайго абутку, і скідай «інструменты» і/або адзенне толькі пасля дасягнення дастатковай адлегласці ад месца акцыі.

Выкарыстанне тэлефонаў у любым выпадку неабходна выключыць. Па ўсім свеце ёсць выпадкі, калі мянты выкарыстоўвалі асабістую інфармацыю шляхам праслухоўвання («твой лепшы сябар спаў з тваёй дзяўчынай»), каб збянтэжыць падчас допыту. Але, так ці іначай, нічога не абмяркоўваецца пра групы і планы, нават выкарыстоўваючы кодавыя словы. Паколькі нават нязначная інфармацыя — гэта ў першую чаргу інфармацыя, якую ім хацелася б займець.

Яшчэ пра тэлефон — ня прынось яго на месца сустрэчы. Для паліцэйскіх вельмі лёгка ўбачыць, што тэлефоны Васі, Пеці і Адольфа — усе ў адным месцы, і да таго ж адначасова працуюць.

Інтэрнэт гэтак жа прасочваецца, як і тэлефон. Не давай інфармацыю ў агульнадаступным віртуальным свеце. І калі ты так ці інакш хочаш абмеркаваць акцыю, зрабі гэта з інтэрнэ-кафэ (без камераў), і не ў найбліжэйшым да твайго дому. Інтэрнэт заўсёды небяспечны, але ёсць некаторыя спосабы ўскладнення ягонага прасочвання, напрыклад, браўзэр «TOR», які змяняе твой IP адрас і месцазнаходжанне.

Не варта абмяркоўваць мінулую акцыю ў публічных мейсцах, як бы гэта ні было прывабна. Калі ты хочаш павесяліцца або падзяліцца ўражаннямі — зрабі гэта ў парку. Таксама размовы пра акцыі, на якіх ты не прысутнічаў, могуць скампраметаваць іншых людзей. Гэта не будзе доказам на судзе, але будзе зачэпкай для паліцэйскіх.

Рызыка арышту — гэта пагроза для ўсіх нас. Таму важна ў адносна спакойныя моманты падтрымліваць кантакт з людзьмі, якіх ты любіш і якім давяраеш. Раскажы ім, што ты хочаш, каб яны зрабілі, калі цябе арыштуюць (Ты хочаш раскрываць сваё імя? Ты хочаш, каб людзі паведамілі тваім бацькам?). Усе гэтыя рэчы проста дапамагаюць быць больш сабранымі ў моманты, цяжкія для ўсіх нас, і не дазваляюць паніцы валодаць сітуацыяй.

Дзейнічай у таямніцы — прымусь мянтоў варажыць

СЭКСОТЫ АТРЫМАЮЦЬ ТОЕ, ШТО ІМ НАЛЕЖЫЦЬ

КОЖНЫ РАЗ, КАЛІ ТЫ РАЗМАЎЛЯЕШ З НЕЗНАЁМЫМ ПРА АКЦЫЮ — ТЫ СТАВІШ ПАД НЕБЯСПЕКУ УСІХ ЕЙНЫХ УДЗЕЛЬНІКАЎ

КОЖНЫ РАЗ, АДКРЫВАЮЧЫ РОТ ПЕРАД СВІННЁЙ — УЗВАЖВАЙ КОЖНАЕ СЛОВА

Крыніца: https://www.facebook.com/vdlibrary/posts/282881158710692

НЕ РАБІ КАМПАРАМІСУ ПАМІЖ СВАЁЙ СВАБОДАЙ І СВАБОДАЙ ТАВАРЫША

ТРЫМАЙ РОТ НА ЗАМКУ

Пераклад з выдання: Neither naive, nor paranoid. Some point on information safety.

Крыніца: https://www.facebook.com/vdlibrary/posts/282881158710692

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие записи

Начните вводить, то что вы ищите выше и нажмите кнопку Enter для поиска. Нажмите кнопку ESC для отмены.