Мінабароны Латвіі мадэрнізуе вайсковую інфраструктуру побач з беларускай мяжой

У Латгаліі у вайсковую інфраструктуру плануецца інвеставаць прыкладна 7,5 млн еўра. Будуць удасканаленыя склады, адмінстратыўная інфраструктура, радары, пашыраная тэрыторыя палігону. 10,5 млн еўра плануецца ўкласці ў стварэнне новых вайсковых баз батальёнаў у Крустпілсе  Гублене, столькі ж — на развіццё ўжо існуючых вайсковых баз у Айзкаркуле і Алкусне.

Міністр абароны адзначыў, што трэба ўзмацняць здольнасьці рэагаваньня ў Латгальскім рэгіёне і павялічыць прысутнасьць Нацыянальных узброеных сілаў ва ўсходняй частцы Латвіі, бо гэтага патрабуе «сітуацыя ў рэгіёне».

Таксама стала вядома, што агульная даўжыня агароджы, якую Латвія ўзьвядзе на мяжы зь Беларуссю, складзе 120 км. Мяркуецца, што агароджа дазволіць абмежаваць паток нелегальных імігрантаў і іншых парушальнікаў мяжы. Хаця, улічваючы планы Расеі паставіць у беларусі вайсковую базу і сумесныя расейска-беларускія вучэнні увосень, такія прэвентыўныя меры выглядаюць, як мінімум, шматзначна. Работы па ўзьвядзеньні агароджы пачнуцца ў 2018 годзе.

Даведка:

1. Латгалія — усходняя частка Латвіі, якая мяжуе з Беларуссю і Расіяй і займае 1\4 тэрыторыі краіны. 38,9% адсоткаў яе насельніцтва складаюць этнічныя расейцы. У жніўні 2011 году Паліцыя бясьпекі Латвіі распачала крымінальную справу па факце распаўсюду ўлётак, якія заклікалі вярнуць Расеі Латгалію. У 2015 годзе прадстаўнікі прарасейскай грамадзянскай супольнасьці сталі папулізаваць ідэю Латгальскай Народнай Рэспублікі. У студзені 2015 году ў сацыяльнай сетцы Фэйсбук была апублікаваная выява сьцягу Латгальскай Народнай Рэспублікі, а таксама мапа Латвіі без Латгаліі. У лютым 2015 году Паліцыя бясьпекі Латвіі распачала чарговую крымінальную справу ў адносінах да прыхільнікаў самастойнасьці Латгаліі. Шэраг расейских палітыкаў і прарасейскіх грамадзскіх дзеячаў Латвіі неаднаразова высказываліся за ўваход Латгаліі ў склад Расеі.

2. Узброеныя сілы Латвіі (Nacionālie Bruņotie Spēki) складаюцца з 4,763 актыўных байцоў, і яшчэ 19 000 рэзервістаў і ўдзельнікаў Нацыянальнай гвардыі. Маецца авіяцыя, марскі флот і сілы спецыяльнага прызначэння. З 2004 года Латвія з’яўляецца сябрам НАТА.

Па матэрыялах інтэрнэт-СМІ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *