РАСІЯ
Па ўсей Расеі больш за 2 месяцы цягнецца страйк дальнабойшчыкаў. Праціўнікі сістэмы «Платон» патрабуюць поўнай адмены сістэмы, згодна з якой грузавікі вагай больш за 12 тон плацяць дадатковыя налогі. З 15 лістапада ўведзеная плата за праезд па федэральных трасах.
21 мая ў Хімках, куды з’ехаліся кіроўцы з усяго Падмаскоўя была затрымана больш за 10 дальнабойшчыкаў, якія ўдзельнічалі ў страйку. Аб разгоне акцыі пратэсту паведамляюць таксама з Варонежу.
ГРЭЦЫЯ
17-18 мая. Праз дзень пасля кароткіх, але інтэнсіўных баёў падчас усеагульнага страйку, сутычкі ізноў пачаліся падчас пратэстаў супраць мер эканоміі ў грэцкай сталіцы.
Пратэсты пачаліся зранку, калі пенсіянеры, нягледзячы на праліўны дождж, пайшлі маршам да парламента каб выразіць свой гнеў супраць уразання сваіх даходаў. «Больш ніякіх рабаўніцкіх падаткаў» — скандавалі яны.
Нягледзячы на сур’ёзныя праблемы з транспартам і закрыццё станцый метро тысячы людзей сабраліся ўвечары перад сценамі грэцкага парламенту.
Незадоўга да таго, як парламент прагаласаваў за меры эканоміі, група анархістаў паспрабавала увайсці ў ягоны будынак. Яны забраліся на прыступкі ля будынку парламента, дзе, як і за дзень да гэтага, пачаліся кароткія і жорсткія сутычкі. Паліцэйскі спецназ не даў анархістам дабрацца да самога заканадўчага органу, і быў атакаваны кактэйлямі Молатава.
Падчас аналагічнага пратэсту ў Салоніках людзі збілі паліцыянта і падпалілі ягоны матацыкл, а таксама флаг Еўразвязу.
Як і чакалася, большасць парламенту прагаласавала за меры эканоміі. Левы ўрад СІРЫЗы ізноў здрадзіў народу.
Відэа:
https://youtu.be/Cfm63O-eNEE
17 мая паведамлялася, што каля 2.30 ночы група з 20 чалавек атакавала кактэйлямі Молатава фасад паліцэйскага ўчастку ў раёне Амонія, Афіны. Крыху пазней невядомыя кінулі кактэйль Молатава ў Секрытарыят гандлю на плошчы Каніго. Каля 2.45 падверглася нападу падраздзяленне паліцэйскага спецназу на вуглу вуліцу Тосіца і Патісіон ля Палітэхнічага ўніверсітэту.
21 мая там жа каля 10 чалавек атакавалі паліцэйскі пастарунак Нафпактос у знак салідарнасці з Тасасам Тэафілу і іншымі зняволенымі паплечнікамі. Быў здзейснены напад на ахоўнікаў звонку, а аўтамабіль паліцыі быў закіданы камянямі. Кактэйлі Молатава паляцелі ў будынак пастарунку. Паліцыянты збеглі ўнутар і зачыніліся. Ніхто з паплечнікаў не пацярпеў.
ІЗРАІЛЬ\ПАЛЕСТЫНА
19 мая адбыліся сутычкі палеcцінскіх пратэстоўцаў з ізраільскімі салдатамі на Заходнім беразе рэкі Ярдан. Дэманстранты выступалі ў падтрымку галадоўкі палесцінскіх зняволеных у ізраільскіх турмах.
Бестэрміновая галадоўка зняволеных палесцінцаў пачалася супраць дрэнных умоў утрымання і палітыкі зняволення без суду, прынятай Ізраілем у 1980-м.
Відэа:
http://www.euronews.com/2017/05/20/west-bank-clashes
ВЕНЕСУЭЛА
У Венесэуле працягваюцца баі з паліцыяй падчас пратэстаў супраць рэжыму Мадура. На сённяшні дзень паведамляецца аб 42 забітых з абедзвюх бакоў.
Рэжым паслаў больш за 2500 салдатаў у штат Тахіра на мяжы з Калумбіяй. Там барацьба дасягнула найбольшага накалу: людзі калектыўна экспрапрыююць супермаркеты.
Агульныя ж патрабаванні народу: новыя выбары, барацьба з эканамічным крызісам і вызваленне палітзняволеных.
ЧЫЛІ
У ноч з 14 на 15 мая спрацавала выбуховая прылада ля Карпарацыі юрыдычнай дапамогі (CAJ). У выніку выбуху разбітае шкло і пашкоджаныя ахоўныя краты на вокнах. Хутка на месца здарэння прыбылі аператыўнікі паліцыі. Яны высветлілі, што выбховая прылада была зробленая на аснове чорнага пораху.
Выбух прынес толькі матэрыяльныя страты. Побач з месцам здарэння былі знойдзеныя ўлёткі, у якіх бярэцца адказнасць за акцыю. Ва ўлётках паведамляецца аб «таварышы Алехо» — палітычнай мянушцы Хоса Мунььяса Алкохоладо, айца-заснавальніка MIR-EGP (Паўстацкая армія бедных), які быў забіты недаўна ў Каракасе, Венесуэла, падчас абеду ў рэстаране. Яго чакалі двое забойцаў, якія стрэлілі яму ў галаву і збеглі.
«Эль Чыка Алеха» прымаў удзел у супраціве дыктатуры, а потым вырашыў працягнуць узброеную барацьбу разам з MIR-EGP, зрабіўшы шэраг экспрапрыяцыі банкаў і выбухаў.
Таксама ва ўлётках казалася аб дронах «Фантом» і іншых інструментах назірання, выкарыстаных чылійскімі ўладамі падчас пратэстаў у гарадах, для таго каб назіраць за тэрыторыяй і кантраляваць насельніцтва.
«Наша прамое дзеянне было і будзе вайной супраць багатых, моцных, карумпаваных і іх лакеяў. Дзяржава-турма-капітал палююць на жыццю: забойствы, зняволенні, увярганне ў галечу, уварванні [ў жытло], эксплутацыя і тэрарызм, легітымізаваны законамі і інстытуцыямі. […]
З першых дзён існавання чалавечай цывілізацыі ішла, не спыняючыся ні на секунду, вайна паміж прыгнечанымі і прыгнятальнікамі, рабамі і гаспадарамі, эксплуатуемымі і эксплуататарамі. Гэтая вайна – стрыжань чалавечай цывілізацыі. Барацьба волі супраць рабства, праўды супраць хлусні, дабра супраць зла.
Гэта – класавая вайна. Яе фронт пралягае ў кожным горадзе гэтай планеты, на кожнай вуліцы, і ў свядомасці кожнага з нас. Ад яе выніку залежыць, якім будзе нашая будучыня і будучыня нашых дзяцей.
Зводкі з франтоў класавай вайны чытайце на нашым сайце штотыдзень у аўторак.
Крыніцы:
https://www.facebook.com/RebelResearchCentre/
http://actforfree.nostate.net/
https://www.facebook.com/blackrainboworg/
http://earthfirstjournal.org/newswire/