На франтах сусветнага супраціву

РАСІЯ

1 чэрвеня паведамлялася што з-за нявыплаты заробкаў будаўнікі касмадрому «Усходні» пачалі страйк. На дарожных указальніках па дарозе на стратэгічны аб’ект з’явіліся расцяжкі з надпісамі «Вярніце заробак» і «Дзе наш заробак».

Грошы працоўныя не атрымлівалі са студзеня 2017 года

Кіраўніцтва пачало тлумачыць працоўным, што страйкаваць яны не маюць права, бо касмадром – стратэгічны абьект. Людзям паабяцалі выплаціць грошы 31 траўня.

 

 

 

СЕРБІЯ

1 чэрвеня актывістам мясцовай групы анарха-сіндыкалістаў атрымалася перадухіліць высяленне жыхаркі Белграда і яе сына. Паліцыя і судовыя прыставы на вул. Феі Равіёлы на працягу некалькіх гадзін спрабавалі высяліць Елену Терек з муніцыпальнага памяшкання, дзе яны жыве на працягу больш за 20 год, арганізаваўшы там мастацкую студыю. Мясцовыя ўлады патрабуюць ад яе ачысціць памяшканне, так як інвестару быў дадзены дазвол адкрыць там трэнажорную залю. Пасля доўгага супрацьстаяння з прыкладна 20 людзьмі, што прыйшлі падтрымаць Елену, прыстаў адмовіўся ад высялення. Разам з ім сышла брыгада слесараў, якая мусіла яго ажыццявіць.
З-за супрацьстаяння з паліцыянтамі, якія таксама там знаходзіліся, быў затрымалі адзін анарха-актывіст.

 

 

 

ГЕРМАНІЯ

На мінулым тыдні паведамлялася аб атаках на манументы канцлера Бісмарка ў некалькі гарадах Нямеччыны. Мэта, як яе сфармулявалі актывісты – прадэманстраваць працягласць каланіяльнай традыцыі, якая працягваецца з Берлінскай афрыканскай канферэнцыі ў 1884 годзе, дзе заходнія краіны вырашылі падзяліць між сабой афрыканскі кантынент. «Мы таксама адрасуем нашыя дзеянні да бліжэйшага саміту Вялікай 20-кі і Канферэнцыі афрыканскага партнёрства ў Берліне, дзе гэтая каланіяльная гісторыя знаходзіць сучасны працяг» — кажуць анархісты.

 

 

ФРАНЦЫЯ

29-30.чэрвеня ў Грэноблі анархісты спалілі чатыры аўтамабіляў кампаніі Энэдіс (старая назва – EDRF), якая спецыялізуецца на вытворчасці электронікі і забеспячэнні інфраструктуры. Паўстанцы ў сваім прэс-рэлізе пішуць, што гэтая кампанія была абраная, бо яна асабіста адказная за кантроль інфармацыйных патокаў, знішчэнне навакольнага асяроддзя і ўвядзенне людзей у залежнасць ад сваёй электроннай прадукцыі.

 

 

 

КУРДЫСТАН

2 чэрвеня прэс-служба HPG (Узброенае крыло ППК – Працоўнай партыі Курдыстана) паведаміла, што яны збілі транспартны верталёт турэцкіх войскаў ў рэгіёне Шырнак. Забіта 13 турэцкіх вайскоўцаў.

 

3 чэрвеня паведамлялася, што SDF (Сірыйскія дэмакратычныя сілы) пасля трохдзённых баёў захапілі горад Аль-Мансура, буйнейшы горад у раёне Ракі, сталіцы «Ісламскай дзяржавы». У бліжэйшыя тыдні SDF плануе пачаць штурм Ракі.

 

 

 

МАРОКА

29 траўня ўлады Марока арыштавалі лідара пратэстаў, якія сутрасалі рэгіён Рыф цягам некалькіх месяцаў. Насер Зефзафі абвінавачаны ў «пагрозе нацыянальнай бяспецы».

Пратэсты супраць паліцэйскага гвалту ў горадзе Аль-Хасейна (на поўначы Марока) сталі самымі буйнымі з часоў Арабскай вясны 2011-га. Яны пачаліся з таго, што ў кастрычніку у смеццевозе загінуў (відавочна, быў раструшчаны ўнутраным механізмам машыны, — прым. перакл). прадавец рыбы, які спрабаваў вярнуць свой тавар, канфіскаваны паліцыяй.

Улады спрабавалі арыштаваць Зефзафі яшчэ 2-га чысла, але яго прыхільнікі выйшлі на вуліцы і біліся з паліцыянтамі. Як паведамляюць чыноўнікі, тры паліцыянты атрымалі «крытычныя раненні» падчас сутыкненняў.

Каля 20 чалавек былі арыштаваныя падчас пратэстаў і сутыкненні распаўсюдзіліся на ўсю краіну, улічваючы Рабат і Касабланку.

 

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.